Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Раман Факсінскі правёў канферэнцыі для семінарыстаў у дзень духоўных разважанняў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.10.2014 16:33

18 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся дзень духоўных разважанняў. Запрошаным госцем быў кс. Раман Факсінскі, дырэктар Пастаральнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Падчас канферэнцый, якія ён праводзіў для навучэнцаў семінарыі, святар перад усім дзяліўся сваім вопытам пастырскага служэння. Ксёндз Раман Факсінскі заахвочваў да развіцця братэрскіх адносінаў паміж семінарыстамі, падкрэсліваючы іх важнасць для пераадолення шматлікіх праблем, якія можна сустрэць у душпастырскай працы і святарскім жыцці.


Аляксей Цвячкоўскі

Фота Андрэя Бурака

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.