Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі прайшла сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
18.03.2014 09:11

15 сакавіка ў Гомелі прайшла сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Сустрэчу ў выглядзе рэкалекцыі арганізаваў вікарый гомельскай парафіі кс. Дамінік Шыманскі з дапамогай маладых вернікаў. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі хлопцы і дзяўчаты са Светлагорску, Жлобіна і Гомеля.

Сустрэча праходзіла ў Доме міласэрнасці сясцёр Ордэна Маці Тэрэзы. Маладыя людзі ў гульнявой форме пазнаёміліся адзін з адным, слухалі канферэнцыі святара, прыдумвалі сцэнкі і рабілі постэры па матывах кнігі прарока Ёны, якой была прысвечана сустрэча. Праз гэтую кнігу, а таксама з дапамогай відэаролікаў і невялікіх фільмаў кс. Дамінік Шыманскі раскрываў тэму талентаў і паклікання кожнага чалавека.

Завяршылася сустрэча споведдзю маладых вернікаў і Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 

 

 

Фота з гомельскага каталіцкага сайта

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.