Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне Курыі Пінскай дыяцэзіі аб новых прызначэннях у дыяцэзіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.11.2013 16:15
Курыя Пінскай дыяцэзіі паведамляе аб наступных новых прызначэннях у дыяцэзіі
 

 
 
Новым дэканам Брэсцкім быў прызначаны ксёндз Павел Халяўкін, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах. На гэтай пасадзе ён змяніў кс. каноніка Тадэвуша Альшэўскага, у якога згодна са Статутамі Сінода дыяцэзіі скончыўся тэрмін служэння.
  • Біскупскім вікарыем па справах сужэнства і сям’і для Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны а. Пётр Антоні Бялевіч ОМІ, душпастыр сем’яў дыяцэзіі;
  • У Брэсце ўстаноўлены капелан медыцынскіх установаў. На гэтую пасаду быў прызначаны кс. Павел Халяўкін;
  • Утворана новая парафія Святога Казіміра ў Брэсце. Пробашчам новаўтворанай парафіі прызначаны кс. Юрый Медушэўскі;
  • Утворана новая парафія Святога Яна Хрысціцеля і Святога Мікалая ў Брэсце. Пробашчам новаўтворанай парафіі прызначаны кс. Юрый Варанко;
  • Утворана новая парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай у Баранавічах. Пробашчам новаўтворанай парафіі прызначаны кс. Павел Рудзьман;
  • У парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Пелішча Брэсцкага дэканату завяршыў сваё служэнне на пасадзе пробашча кс. Павел Халяўкін. Новым пробашчам парафіі прызначаны кс. Юрый Варанко;
  • У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дамачаве Брэсцкага дэканату завяршыў сваё служэнне на пасадзе пробашча кс. Юрый Варанко. Новым пробашчам парафіі прызначаны а. Юрый Находка OCD;
  • У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Воўчыне Брэсцкага дэканату завяршыў сваё служэнне на пасадзе пробашча кс. Юрый Медушэўскі. Новым пробашчам парафіі прызначаны кс. Андрэй Бародзіч.
  • У парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маларыце Брэсцкага дэканату завяршыў сваё служэнне на пасадзе пробашча кс. Юрый Варанко. Новым пробашчам парафіі прызначаны кс. Юрый Медушэўскі.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.