Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Пілігрымка як другое жыццё»: пілігрымы пра шлях да Маці Божай Лагішынскай (+фота з пілігрымкі) |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
23.08.2013 15:37 |
![]() Вераніка Юруш (на фота), Геранёны «Кожны год чакаю 18 жніўня, каб вырушыць да Маці Божай Лагішынскай. Гэтыя разам я сабралася да Яе зноў, каб падзякаваць Пану Богу за паступленне ў ВНУ. Кожная новая пілігрымка прыносіць духоўнае ўзмацненне. Рыхтуючыся да пілігрымкі, я ўяўляла сабе, як стану на калені і пагляджу ў вочы Марыі — нашай найлепшай Маці…» ![]() Аляксандра Коршун, Баранавічы «Пілігрымка для мяне — гэта другое жыццё. Тут мы ўсе становімся адной вялікай сям’ёй, у якой адзіны Тата — Бог. Мы крочым 4 дні. Ісці, канешне, вельмі цяжка, але калі прыходзіш да санктуарыя Маці Божай, Каралевы Палесся, атрымліваеш такую асалоду, якую не перадаць словамі. Ты яднаешся з Богам. Ён становіцца часткай цябе і ўжо ніколі не будзе інакш». ![]() Віталій Шлег, Ляхавічы «Пілігрымка пачалася з цудоўнай, як заўсёды, Святой Імшы. Спадзяюся, што кожны пілігрым падрыхтаваўся ў сваёй інтэнцыі, якія мы прапаноўвалі падчас малітваў. Супольная малітва ў Русінавічах, цудоўнейшая адарацыя ў Ганцавічах, Крыжовы шлях па дарозе, лепшыя канферэнцыі і зусім родныя галасы – усё гэта належыць самай вясёлай пілігрымцы Баранавічы – Лагішын. ![]() Віталій Мельнік, семінарыст з Камянец-Падольскага (Украіна) «У Беларусі, як і ва Украіне, вельмі шмат людзей, якія не баяцца праяўляць і паказваць сваю веру. У мяне самыя пазітыўныя ўражанні ад гэтай пілігрымкі. Ні дарожны пыл, ні сонца, ні смага, ні мазалі на нагах — нічога не здолела стрымаць нас перад мэтай, якой з’яўляецца Маці Божая Каралева Палесся, пра рукі Якой імкнёмся аддаць Богу ўсе высілкі нашага шляху, у якім кожны з нас ішоў з пэўнай інтэнцыяй». ![]() Марына Ракашэвіч, Мядзведзічы «У гэтым годзе я шосты раз ішла ў пілігрымцы Баранавічы-Лагішын, а ў якасці медыцынскай сястры — трэці. Вельмі падабаецца настрой, з якім пілігрымы крочаць у гэтай нялёгкай дарозе да нашай Маці і іх жаданне дапамагаць адно аднаму. Я ўпэўнена, што кожны з нас нясе ў сваім сэрцы просьбу або падзяку, якую складае Маці Божай. Адным словам, наша пілігрымка дружная, вясёлая, і я лічу, што кожны з нас набыў сабе тых сяброў, з якімі будзе падтрымліваць сувязь усё жыццё і з задавальненнм чакаць наступную пілігрымку». Падрыхтавала Анастасія Мішкура |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.