Распараджэнне аб атрыманні поўнага адпусту падчас Года веры ў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
11.10.2012 16:58 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў магчымасць атрымання поўнага адпусту
на працягу Года веры, г. зн. з 11 кастрычніка 2012 г. да 24 лістапада
2013 г. Апостальская Пенітэнцыярыя абнародавала дэкрэт 14 верасня гэтага
года, указаўшы ўмовы, якія неабходна выканаць для атрымання адпусту —
як за жывых, так і за памерлых. Вернікі могуць атрымаць поўны адпуст дзякуючы выкананню звычайных умоваў, а таксама спецыяльна акрэсленым учынкам. Да звычайных ўмоваў адносяцца: знаходжанне ў стане асвячальнай ласкі і адсутнасць прывязанасці да граху; прыняцце святой Камуніі і малітва ў інтэнцыях Святога Айца. Вернікі таксама могуць атрымаць адпуст дзякуючы наступным учынкам: 1) калі яны выслухаюць прынамсі тры гаміліі падчас святых місій ці прынамсі тры лекцыі аб навучанні Другога Ватыканскага Сабору або Катэхізіса Каталіцкага Касцёла ў любым касцёле або іншым адпаведным для гэтага месцы; 2) кожны раз, калі наведаюць у якасці пілігрымаў адну з папскіх базылікаў, хрысціянскія катакомбы або абраны мясцовым ардынарыем санктуарый і прымуць там удзел у набажэнстве або правядуць час на малітве і медытацыі, напрыканцы прачытаюць «Ойча наш», «Сімвал веры», а таксама памоляцца любой малітвай да Маці Божай або святых; 3) калі ў вызначаныя мясцовым ардынарыем дні прымуць удзел у св. Імшы або Літургіі гадзінаў, дадаўшы да іх вызнанне веры; 4) у адвольна выбраны дзень падчас Года веры пабожна наведаюць баптыстэрый ці іншае месца, дзе былі ахрышчаныя, калі там адновяць абяцанні хросту; 5) калі па важных прычынах вернікі не могуць выканаць вышэйпералічаныя ўмовы (напрыклад, па прычыне хваробы, старасці, знаходжання ў вязніцы і г.д.), але ў думках духоўна яднаюцца з вернікамі, якія прысутнічаюць у гэтых месцах, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый з набажэнстваў, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, а таксама калі пры гэтым прачытаюць малітву «Ойча наш», «Веру ў Бога» ці іншыя малітвы, што адпавядаюць мэтам Года веры, ахвяруюць у гэтай інтэнцыі свае жыццёвыя цяжкасці і цярпенні. У сувязі з указаннямі Апостальскай Пенітэнцыярыі загадваю: У нашай дыяцэзіі можна будзе атрымаць поўны адпуст у наступных касцёлах: Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце і Баранавічах; у пінскай катэдральнай базыліцы і парафіяльным касцёле ў Гомелі, а таксама ў санктуарыі Маці Божай Лагішынскай, у іншых касцёлах і капліцах у дні прабывання ў іх копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай з нагоды яго перэгрынацыі. Для рэалізацыі вышэйакрэсленага пункта 3 вызначаю наступныя дні: У месцах, прызначаных для атрымання адпусту ў Год веры, пробашчы павінны паклапаціцца аб належнай арганізацыі споведзі, і давесці да вернікаў усю неабходную інфармацыю. У сувязі з гэтым абавязваю ўсіх святароў, асабліва з суседніх парафій, дапамагаць пробашчам у гэтай вельмі важнай пастырскай справе. Святарам, якія будуць спавядаць у вышэйзгаданых месцах, у межах Года веры ўдзяляю ўладу вызвалення ад касцёльных караў in foro interno, права якога належыць біскупам. Усіх вернікаў нашай дыяцэзіі на Год веры як год асаблівай Божай ласкі даручаю св. Андрэю Баболю, вялікаму сведку веры, і благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Святога Духа. Біскуп Пінскай дыяцэзіі |