Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калядныя вечары на Залатой горцы: запіс выступлення калектыва Brevis
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.01.2017 17:35

Заключным канцэртам у межах Калядных вечароў у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) стала выступленне калектыва Brevis. Праграма ўключала творы Г.Ф. Гендэля, В. Длугарая, музыку невядомых аўтараў XVI-XVII стст.

 Адкрыць у новым акне Download (114Мб)

Brevis створаны ў 1998 г. як дзіцячы калектыў, аднак за гады творчай дзейнасці ў ансамблі выхавана плеяда музыкантаў-блокфлейтыстаў, якія выйшлі на прафесійны ўзровень і зараз актыўна канцэртуюць.

За час свайго існавання ансамбль паспяхова гастраляваў у Германіі, Польшчы, Літве,  Паўднёвай Карэі. Калектыў Brevis — лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Паводле radiomaria.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.