Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Эксперты: Фасад касцёла Божага Цела ў Нясвіжы 100 гадоў таму ўпрыгожвалі фрэскавыя роспісы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.03.2016 09:46

Як высветлілася ў ходзе рэстаўрацыйных работ, якія праводзяцца на аб’екце сусветнай спадчыны — нясвіжскім касцёле Божага Цела, знакаміты помнік архітэктуры часу барока ўпрыгожвалі маштабныя фрэскавыя роспісы, якімі была пакрыта амаль уся паверхня фасадаў.

Гэтае адкрыццё адбылося дзякуючы зандажам (у даным выпадку — абмежаванае па плошчы ўскрыццё знешняга слою — рэд.) штукатурнага пласта, якія былі зробленыя рэстаўратарамі ЗАТ «Белрэстаўрацыя». На сёння зроблена больш за сто зандажоў, і іх колькасць будзе павялічана.

Пад пластом штукатуркі былі знойдзены шматлікія выявы — геральдычныя, сакральныя, магчыма, нават сюжэтныя роспісы. Апрача гэтага, у адным з зандажоў рэстаўратары адкрылі манаграму (адкрытая плошча дае падставы меркаваць, што ў манаграме прысутнічаюць літары XR), яшчэ ў адным — ерузалемскі крыж.

Папярэдні візуальны аналіз дазваляе выказаць здагадку, што роспісы былі выкананы не пазней за XVIII стагоддзе — часы князя Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі» і мастака Ксаверыя Гескага — аўтара знакамітай карціны «Тайная вячэра» ў інтэр’ерах касцёла Божага Цела.

Гэтая знаходка з’яўляецца ўнікальнай і надзвычай важнай для нашай краіны — у першую чаргу дзякуючы рэдкасці такой з’явы, як фасадны роспіс для падобных аб’ектаў.

Больш за тое, паколькі нясвіжскі касцёл Божага Цела з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «0» (найвышэйшая катэгорыя ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь) і складнікам аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Архітэктурны, культурны і жылы комплекс рода Радзівілаў у Нясвіжы», такое адкрыццё невымерна павышае значнасць гэтага помніка не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Як вядома, аб’екты Сусветнай спадчыны валодаюць універсальнай значнасцю, якая робіць іх здабыткам не толькі канкрэтнага народа і краіны, але і ўсяго чалавецтва.

Вядома, што для захавання ўнікальнага роспісу, які быў знойдзены дзякуючы намаганням рэстаўратараў, неабходна будзе ўнесці змены ў існуючы праект рэстаўрацыі, перанесці тэрміны здачы аб’екта і выдаткаваць на гэта асобнае фінансаванне. Рэстаўратары спадзяюцца, што атрыманы вынік значна пераўзыйдзе ўсе чаканні.

Сяргей Егарэйчанка, намеснік дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж»
па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне

Фота Андрэя Карпука, навуковага кіраўніка рэстаўрацыі аб’екта

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

26.09 18:19На ўрачыстасць у Бялынічы пешшу прыбылі амаль 100 пілігрымаў
26.09 16:54У «Карытас» прайшоў семінар па аказанні медыцынскай і сацыяльнай дапамогі залежным і сузалежным асобам
26.09 16:34Біскуп Яшэўскі прыняў удзел у святкаванні «Дажынак» у Мсціслаўі
22.09 22:31Мітрапаліт Кандрусевіч памаліўся са студэнтамі на распачацце новага навучальнага года
20.09 19:41Мітрапаліт Кандрусевіч: мір — гэта Божы дар і адказнасць, ускладзеная на чалавека
19.09 13:12Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Слуцку
19.09 12:15Адпустовая ўрачыстасць адбылася на мядзельскай Кальварыі
18.09 20:03Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у XXV Звычайную нядзелю: Верна і разумна распараджацца Божымі дарамі
17.09 21:03У Горках адзначылі 10-годдзе адраджэння каталіцкай супольнасці (+фота)
16.09 17:21Для ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка» адбыліся вандроўныя рэкалекцыі (абноўлена)