Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў адбылося ў Ракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.07.2014 12:26

27 ліпеня 2014 г. на ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў і якога Касцёл узгадваў у пятніцу, 25 ліпеня, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылося благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.

Самым маленькім “кіроўцам” асвяцілі вазочкі і ровары, а дарослым – матацыклы і аўтамабілі.

Ксёндз Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі, памаліўся разам з вернікамі да Пана Езуса, Панны Марыі і святога Крыштафа і папрасіў Божай ласкі для ўсіх падарожных.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.