Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.04.2014 11:09

10 мая ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе.

Турнір распачнецца ў 10.00 святой Імшой.

Узрост удзельнікаў гульні — 12-15 гадоў (абавязкова трэба мець пры сабе пасведчанне ўзросту). Гульня будзе адбывацца 4 на 4, з максімальнай колькасцю гульцоў — 7. Для ўдзелу ў турніры кожная каманда павінна зрабіць грашовы ўнёсак памерам 150 тыс. бел. руб.

За тыдзень прадстаўнікі ўсіх каманд павінны прысутнічаць на арганізацыйным сходзе і прынесці ўступны ўзнос.

Колькасць каманд абмежавана — 8.

Заяўкі трэба дасылаць на э-мэйл: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . У заяўцы павінна быць назва каманды, кантактныя нумары і склад каманды з указаннем узросту гульцоў.

Кантакты для сувязі:

+375 29 258 77 62 (МТС), +375 25 658 51 09 (life) Улад

 Паводле  sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.