Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У дапамогу катэхетам: выдадзены новы падручнік «Дарога чыстай любові»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.02.2014 12:34

З’явіўся падручнік для заняткаў па выхаванні сямейных каштоўнасцяў у падлеткаў і моладзі «Дарога чыстай любові», пра які с. Часлава Навіцкая распавяла на сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 20 лютага.

Аўтары падручніка — с. Марыя Квек USJK і Івона Новак. 

Калі казаць пра змест гэтай кнігі, то хутчэй яе можна назваць вялікім зборам план-канспектаў з дыдактычнымі матэрыяламі, якія могуць выкарыстоўваць катэхеты падчас сваіх заняткаў.

Выданне створана пры Катэхетычным аддзеле Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Аўтары ўздымаюць вострыя і актуальныя пытанні, якія з’яўляюцца ў жыцці падлеткаў і моладзі. Прапанаваныя планы могуць дапамагчы скіраваць катэхетаў на простыя і зразумелыя спосабы падачы праблемных тэм.

Кожны з канспектаў — гэта творчы падыход да разглядаемай тэмы. Дыдактычны матэрыял — зразумелыя і простыя схемы і малюнкі, дзякуючы якім актуалізуецца вобразнае мысленне навучэнцаў. Гэта матэрыял-падказка, матэрыял-накіраванне. 

Цікавыя і актуальныя тэмы і творчая падача матэрыялу, якога дагэтуль не было ў Беларусі, прадстаўляюць асноўную каштоўнасць гэтага выдання для аўдыторыі як катэхетаў, так і катэхізуемых.

Усе тыя, для каго гэта выданне можа быць патрэбна ў выхаваўчай працы, прытым гэта тычыцца не толькі катэхетаў, але і свецкіх настаўнікаў, могуць звяртацца ў Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.