Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінск: арганісты шасці краін прымуць удзел у VII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі
Анонсы
24.10.2012 17:42
Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі запрашае на вечары арганнай музыкі. У сёмы раз у сценах архікатэдры адбудзецца Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «У гонар святой Цэцыліі».
 
Адкрые фестываль канцэрт Кшыштафа Вілкуса з Польшчы, які пройдзе ў сераду 24 кастрычніка. Завершыць фестываль арганны вечар з Ёганам Трумэрам (Аўстрыя), які выступіць 15 снежня. 
 
У ліку музыкантаў, якія выступяць у межах фестывалю духоўнай музыкі, — Кацярына Нікалаева з Беларусі, Марцін Рабэнштайнер са Швейцарыі, Таццяна Лук’янава з Расіі, Лука Масалья з Італіі і Якуб Хахульскі з Польшчы. 
 
Акрамя запрошаных музыкантаў у межах міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі ў архікатэдры выступіць хор і інструментальны ансамбль святыні. 2 лістапада ва ўспамін усіх памерлых вернікаў у выкананні хора і салістаў архікатэдральнага касцёла ў 18.30 — Імша-Requiem.
 
Пачатак усіх вечароў арганнай музыкі ў 19.30.
 
фПРАГРАМА:
 
Серада, 24 кастрычніка
Вечар арганнай музыкі
Кшыштаф Вілкус (Польшча)
 
Субота, 27 кастрычніка
Вечар арганнай музыкі
Кацярына Нікалаева (Беларусь)

Пятніца, 2 лістапада
Успамін усіх памерлых вернікаў
18.30 — святая Імша-Requiem
Хор і салісты архікатэдральнага касцёла
 
Серада, 7 лістапада
Вечар арганнай музыкі 
Марцін Рабэнштайнер (Швейцарыя)
 
Субота, 10 лістапада
Вечар арганнай музыкі
Таццяна Лук'янава (Расія)

Серада, 14 лістапада
Вечар арганнай музыкі
Лука Масалья (Італія)

Субота, 17 лістапада
Вечар духоўнай музыкі
Хор і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла

Чацвер, 22 лістапада
Успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў
18.30 — урачыстая святая Імша

Субота, 24 лістапада
Вечар арганнай музыкі
Якуб Хахульскі (Польшча)

Субота, 15 снежня
Вечар арганнай музыкі
Ёган Трумэр (Аўстрыя) 

(JLS)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.