Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прызначыў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча членам Папскай рады «Iustitia et Pax»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.10.2012 21:35

Як паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на тэрмін 5 гадоў членам Папскай рады «Iustitia et Pax» («Справядлівасць і Мір»).

Мітрапаліт Кандрусевіч ужо з’яўляўся членам наступных ватыканскіх ведамстваў: Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Папскай рады «Сor Unum» («Адзінае Сэрца»), Папскай рады «Iustitia et Pax». Члены гэтых ведамстваў прызначаюцца на тэрмін 5 гадоў. Мітрапаліт прызначаны членам Папскай рады «Iustitia et Pax» у другі раз.

(AG)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме