Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая святая Імша арцыбіскупа Гуджэроцці на беларускай мове
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.04.2012 15:54

1 красавкіа 2012 г., у Пальмовую нядзелю, у мінскай архікатэдры Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўпершыню цэлебраваў Эўхарыстыю на беларускай мове. Прадстаўнік Святога Айца распачаў сваё служэнне ў нашай краіне ў кастрычніку мінулага года.

У гаміліі іерарх нагадаў пра некаторыя важныя моманты Пальмовай нядзелі: людзі ўрачыста сустракалі Езуса, які ўязджаў у Ерузалем, з воклічамі «Гасанна Сыну Давіда», а потым праз некалькі дзён крычалі: «ўкрыжуй Яго». Натоўп сімвалізуе чалавека, вельмі зменлівага, які патрабуе сталасці. Арцыбіскуп Гуджэроцці заклікаў вернікаў выкарыстаць Вялікі тыдзень для асабістага навяртання і для ўкаранення ў веры.

Напрыканцы літургіі Мітрапаліт Кандрусевіч падзякаваў нунцыю за яго адкрытасць на беларускую культуру і пажадаў плённага перажывання Вялікага тыдня.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.