Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Звыш трохсот пілігрымаў з Мінска вырушылі ў Будслаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
27.06.2011 11:00 |
У сёлетняй пілігрымцы — ужо XXI — бяруць удзел звыш трохсот асобаў з усіх мінскіх парафій, госці з Польшчы і Расіі. На пачатак пілігрымкі адбылася літургія ў архікатэдральным касцёле. Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня пад дэвізам «Марыя — святыня Духа Святога». На свята прыбудуць шматлікія пешыя пілігрымкі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Традыцыя пілігрымавання да святых мясцінаў вядома з даўнейшых часоў. Паломніцтвы былі і ёсць у розных рэлігіях і культурах. Хрысціянская традыцыя бярэ свой пачатак яшчэ з біблейскіх часоў. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.