Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як будзе адзначацца 2011 пастырскі год у Касцёле ў Беларусі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.01.2011 16:13

Святкаванне 2011 пастырскага года ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, лучнасць з Касцёлам у радасці з прычыны хуткай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ — гэта толькі асноўныя пытанні, на якія звярнуў увагу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы 20 студзеня 2011 г.

Арцыпастыр зрабіў наступныя паведамленні:

  • 22 студзеня ў мінскай архікатэдры ў 18.30 Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч узначаліць святую Імшу ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. У 19.30 распачнецца спецыяльнае набажэнства, на якое запрошаны прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
  • 1 лютага, у дзень малітваў аб святасці кансэкраваных асобаў, адбудзецца набажэнства ў Барысаве ў 11.00.
  • У сувязі з запланаванай на 1 мая 2011 г. беатыфікацыяй Яна Паўла II пілігрымка ў Святую Зямлю пераносіцца на 8–15 кастрычніка. Адказны за арганізацыю — кс. Антоні Клімантовіч.
  • Плануецца арганізаваць пілігрымку ў Рым на ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. У выніку станоўчага вырашэння пытання ў Вечным Горадзе будзе арганізавана супольнае набажэнства для пілігрымаў з Беларусі.
  • 8 мая ў мінскай архікатэдры адбудзецца набажэнства падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла II.
  • Пастырскі Год Божай міласэрнасці пройдзе пад дэвізам «Божая міласэрнасць — адзіная надзея свету». Распрацаваны графік набажэнстваў па дэканатах (гл. ніжэй) з нагоды Года Міласэрнасці. Абраз Езуса Міласэрнага наведае цэнтры дэканатаў, дзе ў адмысловым набажэнстве прымуць удзел вернікі з парафій дэканата. Гэтаму дню будзе папярэднічаць спецыяльнае набажэнства па парафіях. 8 мая абраз Езуса Міласэрнага будзе перанесены ў мінскую архікатэдру, а 29 мая яго пранясуць па вуліцах горада ў працэсіі на Божае Цела. 19 чэрвеня падчас святкавання 20-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай Мітраполіі абраз будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.

Наступная пастырская сустрэча адбудзецца 24 лютага ў Чырвоным касцёле ў Мінску.

фПраект

Графік набажэнстваў па дэканатах з нагоды Года Міласэрнасці

  1. 7 мая — Мінск (Лошыца).
  2. 8 мая — Мінск (архікатэдра).
  3. 14 мая — Нясвіж.
  4. 15 мая — Рубяжэвічы.
  5. 21 мая — Івянец.
  6. 22 мая — Вілейка.
  7. 28 мая — Дзяржынск.
  8. 29 мая — Мінск. Працэсія Божага Цела.
  9. 4 чэрвеня — Чэрвень.
  10. 5 чэрвеня — Бабруйск.
  11. 12 чэрвеня — Маладзечна.
  12. 19 чэрвеня — Мінск (Чырвоны касцёл). 20-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай Мітраполіі.
  13. 25 чэрвеня — Лагойск.
  14. 26 чэрвеня — Барысаў.
  15. 1-2 ліпеня — Будслаў.
  16. 3 ліпеня — Слуцк.
  17. 3 верасня — Мсціслаў.
  18. 4 верасня — Магілёў.
  19. 10 верасня — Касцюковічы.
  20. 12 верасня — Мінск (архікатэдра). 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.