Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч аб падрыхтоўцы да 400-годдзя прабывання цудоўнага абраза Маці Божай у Будславе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2010 00:04

1 ліпеня 2010 г. на галоўныя ўрачыстасці ў Будслаў прыбыў  першы намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька. Прадстаўнік Мінскага аблвыканкама і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і арганізацыі святкавання 400-гадовага юбілею знаходжання цудоўнага абраза Маці Божай у Будславе, які будзе адзначацца ў 2013 г.

Па словах Мітрапаліта Кандрусевіча, перш за ўсё неабходна завяршыць рамонт святыні. На сённяшні дзень зроблена 70%  вонкавага рамонту, быў зменены дах, электрычнае абсталяванне, часткова заменены вокны. Такім чынам, адно з пытанняў, узнятых падчас сустрэчы, датычыла супольнага ўдзелу дзяржавы і Касцёла ў завяршэнні рамонту базылікі. Вялася таксама размова аб удасканаленні арганізацыйных момантаў.

Як паведаміў арцыпастыр, да юбілейных урачыстасцяў плануецца выдаць марку з выявай Маці Божай Будслаўскай. «На гэты юбілей мы будзем запрашаць біскупаў з-за мяжы, плануецца таксама запрасіць шмат дэлегацый, — адзначыў іерарх. — Дзякаваць Богу, мы жывём у часы свабоды веравызнання, аднак секулярны свет нясе іншыя выклікі. І на іх трэба адказваць. Таму такія мерапрыемствы, як будслаўскія ўрачыстасці, вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, адыгрываюць вельмі важную ролю. Мы бачым, як шмат прыходзіць пілігрымаў, якія пераадольваюць шматлікія кіламетры. Мы хочам, каб чалавек, які, можа, згубіўся ў гэтым свеце, прыйшоў да Бога».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме