Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёлета ў Будслаў прыбыла каля 2,5 тысяч пешых пілігрымаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2010 21:24

1 ліпеня 2010 г. у Нацыянальны санктуарый у Будславе з нагоды цэнтральных урачыстасцяў прыбылі пешыя пілігрымкі з розных дыяцэзій Беларусі, а таксама вернікі з іншых краін, якія ведаюць і ўшаноўваюць Маці Божую Будслаўскую. Сёлета прыбыла амаль 2,5 тысячы пешых пілігрымаў.

Кожную пілігрымку па традыцыі вітаў кусташ а. Віктар Бурлака OFM, акрапляў вадой і благаслаўляў. Сярод пешых пілігрымак была таксама V пакутная пілігрымка з Мінска.

У Будслаў завіталі і госці з Польшчы на матацыклах. Усе яны вырушылі ў шлях да Маці Божай Будслаўскай са сваімі інтэнцыямі, з надзеяй і верай на дапамогу і суцяшэнне.

Згодна з данымі, прадстаўленымі а. Віктарам Бурлакам, удзельнікамі сёлетніх урачыстасцяў у Будславе сталі наступныя групы пілірымаў:

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
Жодзіна–Барысаў–Будслаў — 94 чалавекі
Ракаў–Будслаў — 75 чалавек
Нарач–Будслаў — 206 чалавек
Вілейка–Будслаў — 111 чалавек
Маладзечна–Будслаў — 280 чалавек
Магілёў–Будслаў — 33 чалавекі
Мінск–Будслаў — 400 чалавек
Мінск–Будслаў (пакутная) — 21 чалавек
Евангельская пілігрымка — 6 чалавек

Віцебская дыяцэзія — 940 чалавек

Пінская дыяцэзія:
Баранавічы–Будслаў — 280 чалавек

Байкеры з Беларусі і Польшчы — 17 чалавек.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.