Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ізноў у Будславе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2010 16:18

Падчас урачыстасцяў Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, 1–2 ліпеня 2010 г., каля Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе будзе працаваць сямейная кансультацыя. Ужо трэці год падрад удзельнікі святочных мерапрыемстваў маюць магчымасць атрымаць параду па сямейных пытаннях.

«У сям’і павінна быць любоў, — адзначыў душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Пётр Бялевіч OMI . — Муж павінен любіць сваю жонку, жонка павінна любіць свайго мужа. І ўжо пасля гэтага яны разам павінны любіць сваіх дзяцей. Часам здараецца, што бацькі, вырашаючы непаразуменні паміж сабой, хаваюцца за сваіх дзяцей. Дзеці ж вучацца любіць, калі бачаць, як бацькі любяць адно аднаго. „Люблю“ можа сказаць кожны. Зусім па-іншаму ўспрымаецца сведчанне ўзаемнай любові тых сужэнцаў, якія пражылі разам шмат гадоў».

«Да моладзі ж хачу звярнуцца з заклікам не баяцца чысціні. Гэта магчыма», — дадаў душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У кіёске кансультацыі таксама прадстаўлена літаратура на сямейную тэматыку, па абароне жыцця, выданні па падрыхтоўцы да сужэнства.

 

 
Фота М. Новікава

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.