Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будслаў рыхтуецца да ўрачыстасці
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2010 14:05

1 ліпеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай — апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, штогод у Будславе збіраюцца іерархі, душпастыры, вернікі і пілігрымы. Падрыхтоўка да святкавання пачынаецца задоўга да ліпеня, бурліць праца і непасрэдна ў дзень яго распачацця.

1 і 2 ліпеня Будслаў пераўтвараецца ў сапраўдны цэнтр беларускай каталіцкай супольнасці. З розных куточкаў краіны, а таксама з-за мяжы прыбываюць у Нацыянальны санктуарый, каб памаліцца перад цудоўным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Каля базылікі адна за адной размяшчаюцца палаткі з духоўнай літаратурай. Прадстаўнікі каталіцкіх фондаў, місій, свецкіх рухаў і іншых арганізацый знаёмяць вернікаў са сваёй дзейнасцю і кірункамі працы.

Ужо каторы год перад санктуарыем устанаўліваецца экран, па якім транслююцца асноўныя набажэнствы ўрачыстасці. Сёлета відэатрансляцыя святкавання будзе адбывацца і праз Інтэрнэт у рэжыме on-line, якая арганізуецца парталам Catholic.By і Відэастудыяй Гродзенскай дыяцэзіі пры падтрымцы партала TUT.BY і РУП «Белтэлеком».

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.