Біскуп Дзям'янка: катэхеты — удзельнікі фармавання сужэнства і сям'і |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.11.2009 20:43 |
У гаміліі іерарх, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, большасць з якіх з'яўляюцца катэхетамі, нагадаў пра іх асаблівую і вельмі важную місію — фармаванне будучых сем'яў нашай краіны праз евангелізацыю дзяцей, моладзі і дарослых. «Дарагія катэхеты, жадаю, каб вам спадарожнічала радасць ад свядомасці таго, што вы вельмі многа дапамагаеце бацькам у рэлігійным выхаванні дзяцей. Напэўна, святасць і рэлігійнасць у сям’і будзе залежаць ад якасці катэхезы, заснаванай на Святым Пісанні. Такім чынам, вы таксама ўключаны ў працэс фармавання сужэнства і сям’і — найменшай, але вельмі важнай клеткі грамадства і Касцёла», — падкрэсліў біскуп Дзям'янка.
|