Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст Міністру ўнутраных спраў Беларусі
Іерархі
27.12.2016 14:47

У адкрытым лісце Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігару Шуневічу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказвае непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца даныя па колькасці веруючых, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння і Вялікадня.

ф Тэкст ліста на рускай мове >>>

Мінск, 27 снежня 2016 г.

Міністру ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь
Шуневічу І. А.

Адкрыты ліст

Глыбокапаважаны Ігар Анатольевіч!

Выказваючы павагу Вам і Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое Вы ўзначальваеце, хачу звярнуць Вашую ўвагу на наступную акалічнасць.

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта міністэрства, якім Вы кіруеце, на набажэнствах у ноч на Божае Нараджэнне ў Рэспубліцы Беларусь у гэтым годзе прысутнічала каля 40 тысяч веруючых (mvd.gov.by), што не адпавядае рэчаіснасці і гэтая лічба з'яўляецца яўна заніжанай, пра што сведчаць даныя па г. Мінску і г. Гродна, не кажучы пра іншыя парафіі, асабліва на Гродзеншчыне.

Толькі ў Мінску ў ноч на Божае Нараджэнне 2016 года на ўсіх набажэнствах прысутнічала каля 11 тыс. чалавек, у Гродне — каля 13 тыс., у Лідзе — каля 6 тыс. Гэта значыць, толькі ў гэтых трох гарадах прысутнічала каля 75 працэнтаў ад даных, якія прадставіла МУС. А колькі было ў іншых гарадах, такіх як, напрыклад, Ашмяны, Ваўкавыск, Браслаў, Паставы, Баранавічы, Брэст і інш.?

Увогуле, паводле існуючай практыкі ў Каталіцкім Касцёле, статыстычныя даныя на калядныя і велікодныя набажэнствы прыводзяцца па выніках удзелу ў начных і дзённых набажэнствах, бо далёка не ўсе веруючыя могуць прымаць удзел у начных службах. У гэтым годзе на калядных начных і дзённых набажэнствах у Мінску прысутнічала каля 32 тыс. чалавек, у Гродне — каля 40 тыс., у Лідзе — каля 20 тыс. Таму рэальная колькасць удзельнікаў у набажэнствах на Божае Нараджэнне ва ўсёй Беларусі ў шмат разоў большая, чым паведамляецца на сайце МУС.

Непакой выклікае той факт, што ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да штучнага заніжэння ўдзелу католікаў у набажэнствах. Так, калі на Божае Нараджэнне 2011 г. МУС налічыла 240 тыс. чалавек, то ў 2012 годзе ўжо 95, у 2013 — 83, у 2014 — 58 (krynica.info).

Выказваю надзею, што ў будучым МУС будзе прыводзіць адпаведную праўдзе інфармацыю пра ўдзел вернікаў у каталіцкіх набажэнствах.

З павагай і найлепшымі пажаданнямі на надыходзячы Новы 2017 год.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію