Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Свабода без адказнасці вядзе ў нікуды»
Іерархі
17.10.2014 11:31

 «Атмасфера на круглых сталах была станоўчая, аднак незадавальненне сапраўды выказвалася ў сувязі з некаторымі пунктамі той справаздачы. Праблема была ў тым, што выступленні біскупаў падчас генеральных кангрэгацый не публікаваліся, а апублікаваная паслядэбатная справаздача была агульная, ананімная. Аднак выступленні рэлятараў круглых сталоў развеялі сумненні і, здаецца, нібыта расставілі ўсё па сваіх месцах».

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра вынікі працы круглых сталоў і выступленне на Сінодзе прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы.

— Ваша Эксцэленцыя, у чацвер на Сінодзе выступілі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, у ліку якіх быў і старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. Якія тэмы былі закранутыя?

— Вядома, што Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква маюць вельмі падобныя падыходы да праблемы сям’і, таму ў гэтым сэнсе выступленне праваслаўнага іерарха мае вялікае значэнне як з пункту гледжання абароны сямейных каштоўнасцяў, так і з экуменічнага пункту гледжання.

Мітрапаліт Іларыён падкрэсліў, што стан сям’і — гэта індыкатар маральнага стану грамадства. Маральны рэлятывізм негатыўна ўплывае на стан сям’і. Гомасексуальныя саюзы з правам на ўсынаўленне дзяцей — гэта праява свабоды без адказнасці.

Расце колькасць дзяцей, бацькі якіх развяліся. Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква павінны несці сумесную адказнасць за стан сям’і і яе абарону, каб абараніць цывілізацыю жыцця. Неабходна вучыць людзей, што свабода без адказнасці вядзе ў нікуды. У Праваслаўнай Царкве захаваўся інстытут жанатых святароў, што дапамагае ім у душпастырстве сем’яў.


— Многія біскупы былі не згодныя з апублікаванымі матэрыяламі паслядэбатнай справаздачы. Як ішла справа з абмеркаваннем на круглых сталах?

— Атмасфера на круглых сталах была станоўчая, аднак незадавальненне сапраўды выказвалася ў сувязі з некаторымі пунктамі той справаздачы. Далёка не ўсе былі згодныя з тым тэкстам, але не маглі апеляваць канкрэтна, бо даклады біскупаў на генеральных кангрэгацыях не публікаваліся. Апублікаваная ж паслядэбатная справаздача была агульная, ананімная. Тым не менш выступленні рэлятараў круглых сталоў развеялі сумненні і, здаецца, нібыта расставілі ўсё па сваіх месцах.

Атмасфера на круглых сталах была станоўчая, аднак незадавальненне сапраўды выказвалася ў сувязі з публікацыяй гэтага дакумента. Праблема была ў тым, што выступленні біскупаў не публікаваліся, як і даклад па іх выніках.  Паслядэбатная справаздача была агульная, ананімная. Выступленні рэлятараў круглых сталоў развеялі сумненні і, здаецца, нібыта расставілі ўсё па сваіх месцах.

— Якія асаблівасці агучаных вынікаў круглых сталоў назвалі б Вы?

— У справаздачах з круглых сталоў было падкрэслена слабая біблейская і багаслоўская база вышэйзгаданага дакумента, таму была неабходна яго дапрацоўка. Біскупы адмоўна паставіліся да прапановы выкарыстаць прынцып паслядоўнасці ў духоўным росце адносна тых, хто жыве разам без касцёльнага благаслаўлення, бо грэх не з’яўляецца шляхам да духоўнага ўдасканалення.

Гомасексуальны саюз з’яўляецца грахом і недапушчальны. Хоць Касцёл павінен праяўляць духоўны клопат пра тых, хто жыве ў такіх саюзах, з мэтай дапамагчы ім вярнуцца да Бога. Гэтаксама як Касцёл павінен духоўна дапамагаць разведзеным асобам і тым, хто нанова заключыў шлюб.

Адносна сакрамэнту Эўхарыстыі такіх асобаў без касцёльнага анулявання першага шлюбу большасць круглых сталоў выказалася супраць. Вельмі нямногія, літаральна некалькі, калі і казалі пра гіпатэтычную магчымасць сакрамэнту Эўхарыстыі для такіх людзей у экстрэмальных і асаблівых выпадках, то звярталі ўвагу на грунтоўнае багаслоўскае вывучэнне і абгрунтаванне гэтага пытання.

— Вядома, што вялікай праблемай застаецца выхаванне моладзі ў сем’ях. Якой была пазіцыя круглых сталоў на гэты конт?

— Вельмі вялікая ўвага была звернута на адказнасць бацькоў у хрысціянскім выхаванні дзяцей, а таксама падрыхтоўцы моладзі да сакрамэнту шлюбу. Неабходна таксама думаць пра новую, зразумелую для моладзі мову, каб вучэнне аб сям’і было больш зразумелым і дапушчальным, бо людзі не ведаюць яго, а калі і ведаюць, то вельмі слаба.

— Часта паступаюць нараканні на працы касцёльных судоў. Як абмяркоўвалася гэтае пытанне?

— Сапраўды, такая праблема існуе, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас яшчэ мала спецыялістаў. А яшчэ цяжкасці часта ўзнікаюць з-за таго, што адзін з сужэнцаў зусім не цікавіцца праблемай і не супрацоўнічае з судом, не адказвае на яго пытанні і г.д.

Станоўча была прынята прапанова аб спрашчэнні працэдуры анулявання шлюбу ў выпадку разводу і большай кампетэнцыі ў гэтай вобласці для біскупа.

— Пра што яшчэ гаварылася на круглых сталах?


— Звярталася ўвага на тое, што грамадзянскія ўлады павінны казаць больш пра сямейную палітыку. Касцёл павінен з большай адказнасцю падыходзіць да душпастырства ў галіне сям’і, для чаго неабходна адпаведная падрыхтоўка святароў.

Сем’і таксама павінны быць больш адкрытымі на прыняцце новага жыцця. Была адзначана як негатыўная, так і пазітыўная роля СМІ і іх уплыву на сям’ю.

— Ці будуць публікавацца працы круглых сталоў?

— Так, усе справаздачы з круглых сталоў будуць апублікаваны, і гэта вельмі добра.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію