Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Львоўскай семінарыі адбылася сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з моладдзю
Іерархі
06.09.2014 20:06

6 верасня 2014 г. у межах візіту ў Львоў на ўрачыстасці, прысвечаныя бл. Якубу Стрэпу, апекуну Львоўскай архідыяцэзіі, і дыяцэзіяльнаму дню моладзі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся ў Львоўскай семінарыі з моладдзю. Арцыпастыр падзяліўся сваім сведчаннем аб духоўным адраджэнні моладзі на постсавецкай прасторы, аб сучасных праблемах і перспектывах на будучыню, а таксама адказаў на пытанні.

У гэты дзень у Львоўскую семінарыю прыбылі сімвалы Сусветнага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Poluli Romani”. Беларускі іерарх асвяціў крыж, устаноўлены на тэрыторыі семінарыі ў памяць аб наведванні крыжа Сусветнага дня моладзі.

Арцыбіскуп распавёў моладзі аб тым, што калі ў 1991 г. ён пачаў служэнне ў Маскве, да яго прыходзілі студэнты і прасілі навучыць іх праўдзе Евангелля, якая ніколі не змяняецца. Гэта, па словах арцыпастыра, “быў крык душы маладых людзей, якія шукалі шчасця і не маглі яго знайсці, абапіраючыся толькі на дасягненні навукі, тэхналогіі, культуры і на афіцыйную ідэалогію матэрыялізму, як гэта было ў тыя часы”. Гэтыя словы маскоўскіх студэнтаў для сённяшняга Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага сталі “заклікам духоўна дапамагаць моладзі, якая з’яўляецца надзеяй Касцёла і свету”.

Таксама іерарх распавёў пра свой досвед з першага ўдзелу моладзі ў сустрэчы з Папам Янам Паўлам II у 1991 г. у Чэнстахове (Польшча). Гэтая сустрэча, як адзначыў Мітрапаліт, распачала працэс духоўнай фармацыі моладзі, якая да гэтага не мела такой магчымасці. Беларускі іерарх спаткаўся, як ён сказаў, з удзячнасцю не толькі католікаў, але і праваслаўных за дар іх сустрэчы з Папам Вайтылам.

Арцыпастыр расказаў маладым украінцам аб пастырстве моладзі ў Беларусі, удзеле ў Сусветных днях моладзі, дыяцэзіяльных і агульнабеларускіх малітоўных сустрэчах моладзі, пілігрымках і г.д. Мітрапаліт падкрэсліў вострую неабходнасць інтэнсіфікацыі душпастырства моладзі, бо, як адзначыў, свет не стаіць на месцы і секулярныя тэндэнцыі праяўляюцца ўсё больш і больш.

“Моладзь, з аднаго боку, хоча быць сучаснай, і гэта зразумела, але з іншага падвержана негатыўным уплывам сучаснасці і стаіць як быццам на скрыжаванні дарог, не ведаючы, у якім напрамку ісці. Касцёл павінен ёй дапамагчы, і ён гэта чыніць, - сказаў іерарх. - Касцёл добра разумее, што павінен быць разам з моладдзю. Калі гэтага не будзе, то мы будзем падобныя да людзей, якія знаходзяцца на платформе чыгуначнага вакзала, але не ў цягніку: цягнік адыдзе, а мы застанемся на платформе. Але ў ім людзі, за якіх мы нясем адказнасць. Гэта заданне ўсяго Касцёла – святароў, кансэкраваных асобаў і самой моладзі. Нельга паўтараць словы Каіна, які казаў, што не з’яўляецца вартаўніком свайго брата”.

Згвадваючы пра дэвіз сёлетняга дыяцэзіяльнага дня моладзі “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць”, арцыбіскуп заклікаў украінскую моладзь жыць паводле духу васьмі благаслаўленняў Езуса з Яго славутага казання на гары – “не ставіць у цэнтры свайго жыцця і не чыніць Богам матэрыяльныя каштоўнасці, але канцэнтравацца на духу, бо што дапаможа чалавеку, калі ён нават увесь свет здабудзе, але душу страціць”, “у кожным чалавеку, асабліва патрабуючым, бачыць церпячага Езуса і яму дапамагчы”. Мітрапаліт дадаў, што дабрачыннасць з’яўляецца адным са шляхоў новай евангелізацыі, бо паказвае, што дзяннямі чалавека кіруе не імкненне да карысці, але любоў да бліжняга.

Беларускі іерарх пажадаў украінскай моладзі, каб настаўнікам іх жыцця быў Езус, “адзіны Збаўца свету, у якім наша надзея”. Гэта, па словах арцыпастыра, асабліва важна ў сучаснай Украіне, калі ўзважваюцца яе лёсы, каб “любоў да бліжняга стала імператывам жыцця кожнага чалавека, бо любоў з’яўляецца крэатыўнай і можа вырашыць найбольш складаныя праблемы”.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію