Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы духавенства Львоўскай архідыяцэзіі
Іерархі
06.09.2014 17:44

6 верасня 2014 г. у межах свайго візіту ў Львоў Мітрапаліт Мінска-Магілёўкі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пастырскай сустрэчы духавенства Львоўскай архідыяцэзіі. Беларускі іерарх выступіў на сустрэчы з канферэнцыяй, звернутай да святароў і кансэкраваных асобаў.

У ёй арцыпастыр прыгадаў сабраным, што “не мы, святары і кансэкраваныя асобы, самі сябе выбіраем, каб быць святарамі ці законнікамі і законніцамі, але нас выбірае Бог”. “Езус сказаў апосталам, што не яны Яго выбралі, але Ён іх выбраў і паслаў, каб яны ішлі і прыносілі плён. Езус выбраў нас яшчэ ва ўлонні нашых маці, а мы толькі адказалі на Яго выбар”, - адзначыў іерарх.

Праблема адказу на Божы выбар, па словах Мітрапаліта, з’яўляецца “адной з самых актуальных у наш час, калі, занятыя тымчасовымі справамі, маладыя людзі не чуюць голасу клічучага іх Пана”.

Роля святара ў жыцці Касцёла, як адзначыў арцыбіскуп, незаменная і заўсёды застанецца такой. “Гэта актуальна ва ўсім свеце і асабліва на тэрыторыях былога СССР, у тым ліку ва Украіне, дзе Касцёл перажыў нябачныя дасюль ганенні і дзе пасля трох пакаленняў пераследу ён адраджаецца, як гэта прадказала Марыя ў Фаціме амаль 100 гадоў таму. Там, дзе з’яўляецца святар, адразу распачынаецца духоўнае адраджэнне. Нездарма святы Ян Павел II казаў, што святарства – гэта дар і таямніца”, - нагадаў іерарх.

Гэта, па словах Мітрапаліта, таямніца, “чаму Бог паклікаў менавіта нас, а не іншых”. “Але калі Хрыстус паклікаў быць апосталамі простых галілейскіх рыбакоў, то чаму не мог паклікаць і нас? Калі Ён кліча, то і дае адпаведныя сілы для выконвання абавязкаў”, - патлумачыў арцыпастыр. Гэта “дар, таму што святар дзейнічае не ад свайго імя, але ад імя Езуса і Ягонай моцай”; гэта таксама “дар для хрысціянскай супольнасці, якая дзякуючы святару можа жыць паўнакроўным боскім жыццём”.

Падобна, дадаў іерарх, і з пакліканнем да кансэкраванага жыцця, якое традыцыйна адыгрывае вельмі важную ролю ў жыцці Касцёла. Пры гэтым, адзначыў Мітрапаліт, трэба памятаць, што кансэкраванае жыццё - гэта інтэгральная частка Касцёла. Арцыпастыр звярнуў увагу, што Сінод Біскупаў 1994 г. аб кансэкраваным жыцці падкрэсліў, што як няма Касцёла без кансэкраванага жыцця, таксама няма і кансэкраванага жыцця па-за Касцёлам; “розныя харызмы – гэта багацце Касцёла, і яны павінны быць належным чынам выкарыстаны”.

Нагадваючы пра тое, што ў Святым Пісанні Езус кажа аб евангелькіх радах чысціні, беднасці і паслухмянасці, Мітрапаліт падкрэсліў, што “сучаснаму свету, які імкнецца да прыемнасцяў, багацця і абсалютнай свабоды без адказнасці, цяжка зразумець дабравольнае адмаўленне ад сексуальнага жыцця, матэрыяльных каштоўнасцяў і незалежнасці”, і “гэта вялікая ласка, каб поўнасцю прысвяціць сябе Богу і служэнню людзям”.

“Хрыстус назваў сябе знакам, якому будуць супрацьстаяць. Сучасны свет усё больш і больш супрацьпастаўляе сябе Богу, што бачна ў штодзённым жыцці. Гэтае супрацьпастаўленне часта праяўляецца і ў адносінах да святара ці кансэкраванай асобы, - дадаў іерарх. - Аднак нам не трэба баяцца гэтага, бо калі з намі Бог, то хто супраць нас?”

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў духоўных асобаў браць прыклад са свайго апекуна бл. Якуба Стрэпы і легендарнага львоўскага святара францішканіна Рафала Кярніцкага, які, будучы законнікам, “верна служыў львоўскаму Касцёлу і дачакаўся яго адраджэння”.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію