Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся візіт Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Львоў
Іерархі
05.09.2014 22:19

5 верасня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Львоў, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных бл. Якубу Стрэпу і дыяцэзіяльнаму дню моладзі.

Мітрапаліт распавёў Catholic.by аб прыгодзе, якая адбылася з ім адразу пасля прылёту ў Львоў. Пасля пасадкі самалёта ў аэрапорце ў гэтым заходнім горадзе Украіны, па словах арцыбіскупа, адразу адчулася сітуацыя, у якой знаходзіцца краіна. Пасажырам было аб’яўлена, што ніхто не выходзіць з самалёта, бо паступіла інфармацыя, што аэрапорт замініраваны і будуць чакаць развіцця падзей. “Выразы твараў людзей адразу змяніліся, было бачна, як усе перажываюць, бачна, што знаходзяцца ў невядомай і трывожнай сітуацыі. Кожны хватаўся за тэлефон і тэлефанаваў блізкім аб становішчы”, - расказаў іерарх. Прыкладна праз гадзіну пасажырам дазволілі выйсці з самалёта. Тыя, хто сустракаў беларускага арцыпастыра, сказалі, што сапраўды на працягу пэўнага часу доступ у аэрапорт быў перакрыты і ўсе павінны былі чакаць даволі далёка ад яго.

“Слава Богу, што сённяшняя сустрэча ў Мінску па Украіне была паспяховай і з 18 гадзін гэтага дня ваюючыя бакі прыпыняюць вайсковыя дзеянні, - адзначыў Мітрапаліт, дадаўшы, што яго ўкраінскія сябры нават жартавалі, што з Мінска ён прывёз перамір’е, і з гэтай нагоды сказаў: - Дай Бог, каб так было”. Усё гэта, па словах арцыпастыра, “яшчэ раз нагадвае, як трэба маліцца аб міры ва Украіне”.

Пасля абеду Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з Мітрапалітам Львоўскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім наведалі катэдральны касцёл, некалькі іншых касцёлаў і велізарную гістарычную курыю, рамонт якой завяршаецца. У горадзе, як распавёў Catholic.by іерарх, нармальная спакойная абстаноўка.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію