Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць сябар Беларусі кардынал Эдмунд Шока
Іерархі
22.08.2014 15:19

Ва ўзросце амаль 87 гадоў вечарам 21 жніўня 2014 г. у адным са шпіталёў Мічыгана пасля доўгай хваробы адышоў у вечнасць кардынал Эдмунд Казімір Шока, былы арцыбіскуп Дэтройта, а з 1990 г. блізкі супрацоўнік Папы Яна Паўла ІІ. Іерарх, нягледзячы на тое, што паходзіў з Амерыкі, быў звязаны з Беларуссю, асабліва з Гродзеншчынай.

Кардынал Шока быў таксама старшынёй Прэфектуры па эканамічных справах Апостальскай Сталіцы, кіраваў Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і Папскай камісіяй па справах Дзяржавы Ватыкан.

Эдмунд Шока нарадзіўся 14 верасня 1927 г. у горадзе Гранд Рапідс (на захад ад Дэтройта) у сям’і польскіх эмігрантаў. Яго бацька паходзіў з земляў даўняй Рэчы Паспалітай, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў в. Путна (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы).

Ужо будучы кардыналам, Эдмунд Шока шмат разоў наведваў родную парафію свайго бацькі. Яго гістарычны візіт у парафію ў Капцёўцы прайшоў 14 ліпеня 1991 г. Тады ў капцёўскай святыні адбылася першая пасля вайны святая Імша. Раней у святыні знаходзіўся млын і зернясховішча.

Дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча парафіяльны касцёл на Узгорку надзеі ў Капцёўцы быў абвешчаны санктуарыем Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай. Парафіяне звярнуліся да айцоў паулінаў на Яснай Гары з просьбай даць ім копію абраза Маці Божай Яснагорскай, якая ў 2006 г. была перададзена генералам паулінаў. Гэты абраз 8 ліпеня 2007 г. кардынал Эдмунд Шока асвяціў падчас чарговага візіту ў родную парафію свайго бацькі.

Іерарх шматразова ўдзельнічаў у звычайных і спецыяльных пасяджэннях Сіноду Біскупаў, а таксама прадстаўляў Яна Паўла ІІ падчас важных касцёльных падзей у розных краінах. 21 кастрычніка 1997 г. кардынал прысутнічаў як спецыяльны легат Яна Паўла ІІ на рэкансэкрацыі мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Зараз Калегія кардыналаў налічвае 210 членаў. З іх 93 старэйшыя за 80 гадоў, сярод якіх 2 прызначыў Павел VI, 72 – Ян Павел ІІ, 16 – Бэнэдыкт XVI і 3 – Папа Францішак. Са 117 кардыналаў, якія маюць выбарчае права, 37 прызначыў Ян Павел ІІ, 64 – Бэнэдыкт XVI і 16 – сённяшні Папа.

Кс. Юрый Марціновіч


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію