Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У пілігрымцы Палоніі і ўрачыстасцях у санктуарыі Маці Божай у ЗША прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч
Іерархі
17.08.2014 03:33

9-10 жніўня 2014 г. адбылася XXVII пешая марыйная пілігрымка Палоніі з Чыкага ў санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай у Мэрыльвілі (ЗША). Ганаровым госцем пілігрымкі стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прайшоў з удзельнікамі ўвесь шлях і ўзначаліў святыя Імшы на яе пачатак і заканчэнне.

Дэвізам пілігрымкі, над якім разважалі ўдзельнікі, былі словы “Не бойцеся”, сказаныя св. Янам Паўлам ІІ. Пілігрымка была незвычайнай, бо сёлета вернікі дзякавалі за кананізацыю Вялікага Папы і прысвяцілі свой шлях у інтэнцыі хворых людзей, якія кожны дзень сустракаюцца з цярпеннем. У рэкалекцыях у дарозе прынялі ўдзел каля 7 тысяч палякаў.

Пешая пілігрымка Палоніі з Чыкага ў Мэрыльвіль адбываецца на ўзор пілігрымак на Ясную Гару ў Польшчы. Упершыню такая пілігрымка выйшла з Чыкага ў 1988 г., у ёй удзельнічалі 53 чалавекі. Штогод колькасць вернікаў узрастае. Сёлета ў пілігрымцы крочылі каля 7 тысяч чалавек, пераважна моладзь.

Польскі народ на працягу сваёй гісторыі заўсёды імкнуўся знайсці тое, што аб’ядноўвала б яго, злучала, натхняла да вялікіх справаў і дазваляла б перажыць цяжкія часы. Адным з такіх фактараў якраз з’яўляецца Маці Божая Чэнстахоўская. Яе роля ў духоўным яднанні палякаў перакрочвае межы Польшчы і адчуваецца таксама там, дзе сыны і дочкі польскага народа апынуліся, вымушаныя пакінуць сваю гістарычную радзіму.

Недалёка ад Чыкага, у суседнім штаце Індыяна, польскія сальватарыяне пашыраюць культ Маці Божай Чэнстахоўскай. У 1983 г. быў пабудаваны касцёл Маці Божай Чэнстахоўскай як духоўны сімвал Палоніі ў Чыкага, з нагоды юбілею 600-годдзя прысутнасці вядомай цудамі выявы “Чорнай Мадонны” на Яснай Гары.

У поўным канфліктаў і падзелаў свеце гэта каштоўнае сведчанне высілкаў дзеля еднасці этнічнай грамадскасці ў ЗША, дзе пілігрымкі належаць ужо да вельмі рэдкіх з’яваў. Удзельнікі гэтых пешых пілігрымак па традыцыі жадаюць ахвяраваць свой шлях у інтэнцыі Святога Айца, сваёй айчыны, міру ў свеце, а таксама за тое, каб паміж людзьмі ўсіх расаў, моваў, культур і рэлігій запанавала цывілізацыя еднасці.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію