Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне
Іерархі
02.08.2014 19:42

2 жніўня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне, да якой належаў калісьці пасля пераезду ў Гродна з Адэльска. У 1988 г. сённяшні іерарх быў прызначаны яе пробашчам, адначасова будучы пробашчам парафіі Св. Францішка Ксаверыя, і на гэтай жа пасадзе яго спаткала біскупскае прызначэнне.

З дзіцячых гадоў Мітрапаліт добра ведаў гэтую парафію і касцёл, асабліва адпуст Маці Божай Анёльскай і асобу святога Максімільяна Кольбэ, які ў 20-х гадах мінулага стагоддзя служыў у гэтым касцёле. Арцыпастыр узгадаў падчас урачыстай Імшы, што яшчэ спаткаў людзей, якія асабіста ведалі гэтага законніка і задоўга да яго праслаўлення Касцёлам лічылі яго святым.

Як адзначыў арцыбіскуп у гаміліі, кажучы пра тытул парафіі Маці Божай Анёльскай, гэта азначае, што Марыя з’яўляецца каралевай анёлаў ці праслаўляецца больш за анёлаў. Гэты тытул, як дадаў іерарх, належыць Маці Божай за Яе надзвычайны ўклад у справу збаўлення чалавецтва. “Прымаючы Божую волю, Яна дазволіла ажыццявіцца Божаму плану. Гэта вельмі важна, бо Бог нікога і нічога не знявольвае, - сказаў іерарх. - Ён толькі прапануе, а чалавек прымае або адхіляе Божы план. Трэба заўважыць, што нават такую важную справу, як збаўленне чалавецтва, Бог зрабіў залежнай ад згоды чалавека”.

Па словах Мітрапаліта, “калі мы наракаем, што ўсё дрэнна, то павінны найперш спытаць сябе саміх, ці згаджаемся з Божай воляй”. “Мы шукае паратунку паўсюль: у людзей, уладаў і г.д., але вельмі рэдка ў Бога. У той жа час павінны шукаць гэтага паратунку ў Ім, бо Ён ніколі не падводзіць і заўсёды застаецца верны сваім абяцанням”, - дадаў арцыбіскуп.

“Тытул Маці Божай Анёльскай нагадвае пра незвычайнае праслаўленне Марыі, якая ў нябеснай іерархіі знаходзіцца вышэй за анёлаў. Мы выйшлі з Божай рукі і пакліканы да Нябеснага Валадарства. Як дасягнуць яго? Прыклад дае Марыя. Яна чалавек малітвы. Яна слуга Пана. Яна слуга бліжняга. Гэтая трыяда з’яўляецца шляхам да шчасця як у гэтым жыцці, так і ў вечнасці”, - падкрэсліў іерарх.

Нагадваючы, што Арханёл Габрыель, абвяшчаючы Марыі Божы план, звярнуўся да Яе з заклікам “Не бойся!”, Мітрапаліт адзначыў: “У нашым жыцці мы таксама не павінны баяцца даверыцца Богу, нават калі здаецца, што нічога не ўдаецца і ўсё валіцца з рук. Бог не пакідае нас сам-насам з нашымі справамі. Ён з намі, як быў з Марыяй”. Арцыпастыр дадаў, што ў цяжкія часы пераследу веры “натоўпы людзей ішлі да Маці Божай Анёльскай з просьбай аб дапамозе і былі выслуханы”, і “ў наш час, калі людзі жывуць так, быццам Бога няма, калі ўсё больш праяўляецца секулярны стыль жыцця і прымаюцца не згодныя з Божым правам законы, неабходна ісці да Марыі, каб у Яе вучыцца веры”.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў даверыць сябе і свае лёсы Богу праз Марыю, каб “стаць каралямі духоўнага жыцця і ўвайсці ў вечную радасць”.      

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію