Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі мучанікаў у Канадзе
Іерархі
12.08.2013 18:43

10 і 11 жніўня ў канадскім горадзе Мідланд архідыяцэзіі Таронта прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя памяці канадскіх мучанікаў XVII стагоддзя. Санктуарый знаходзіцца ў 150-ці кіламетрах ад Таронта, сталіцы правінцыі Антарыа. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
Пешшу, аўтобусамі, на аўмабілях — сотні пілігрымаў штогод прыбываюць у Мідланд, каб ушанаваць памяць шасці езуітаў, якія чатыры стагоддзі таму першымі прынеслі на гэтыя землі Евангелле. Прапаведуючы веру ў Хрыста, шэсць езуітаў — чатыры святары і два браты, ахвяравалі за веру сваім  жыццём.

Сёлета з Таронта ў Мідланд пешая пілігрымка вырушыла 5 жніўня. Група налічвала каля 400-от пілігрымаў і з кожным днём іх колькасць павялічвалася. 10 жніўня, калі да пілігрымкі далучыўся беларускі іерарх, колькасць пілігрымаў дасягала ўжо 800-а чалавек.
 
 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прайшоў з канадскімі пілігрымамі апошні этап пілігрымкі, завяршыўшы яе святой Імшой на алтары, дзе ў 1984 г. Эўхарыстыю цэлебраваў бл. Папа Ян Павел II. У гаміліі беларускі іерарх прыпомніў аб тым, што кроў мучанікаў з’яўляецца насеннем хрысціян. Зярно Евангелля, якое пасеялі на гэтай зямлі першыя мучанікі, дало багаты ўраджай і на зямлі індзейцаў моцна ўкаранілася хрысціянства. Мітрапаліт распавёў пра пераслед веры і пра ганенні хрысціян у былым СССР,  зазначаючы, што толькі дзякуючы сем’ям і хрысціянскай традыцыі ў іх, вера захавалася.
 
Іерарх звярнуў увагу на новыя выклікі сучаснасці, якія аслабляюць веру, і заахвоціў прысутных быць актыўнымі ўдзельнікамі працэсу новай евангелізацыі, у якой асаблівае месца займаюць пілігрымкі. Менавіта яны, паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, з’яўляюцца сведчаннем прыналежнасці да Хрыста і дзякуючы якім няверуючыя людзі і тыя, хто сваю веру занядбаў, могуць наноў яе адкрыць.

11 жніўня ў санктуарыі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Тадэвуш Кандрусевіч. 
У набажэнстве прыняла ўдзел вялікая колькасць верніваў, многія з якіх прыязджалі ў Мідланд цэлымі сем’ямі — толькі святой Камуніі падчас Імшы было раздадзена дзевяць з паловай тысяч (!). 

У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў асаблівую ўвагу праўдзе веры аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Панны Марыі і падкрэсліў, што яе сучаснасць — гэта наша будучыня (пры ўмове, што мы будзем, як Марыя, заўсёды згаджацца з Божай воляй). Беларускі іерарх таксама падкрэсліў ролю Марыі як першага евангелізатара — яна прынесла ў дом Захарыі і Альжбеты яшчэ ненароджанага Езуса, які пачаў дзейнічаць сваёй ласкай, пазбавіўшы першароднага граху яшчэ не народжанага Яна Хрысціцеля ва ўлонні Альжбеты. 

«Галоўній місіяй Касцёла з’яўляецца евангелізацыя, якую ўжо на працягу 20-ці стагоддзяў праводзяць місіянеры, святары, кансэкраваныя асобы і проста вернікі. Такімі былі і канадскія мучанікі, якія першымі прынеслі на гэтую зямлю святло Евангелля», — зазначыў беларускі іерарх.
 
 

Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра значэнне фацімскіх аб’яўленяў, якія сталі надзеяй для людзей падчас пераследу рэлігіі ў былым СССР:
«Менавіта яны давалі людзям надзею на лепшае заўтра, на свабоду веравызнання, якая настала». 

Арцыбіскуп падкрэсліў, што ў наш час хрысціянства з’яўляецца найбольш пераследуемай рэлігіяй і што хрысціяне гінуць сёння ў многіх краінах.

«Але існуе яшчэ і іншы пераслед, — зазначыў Кандрусевіч, — калі рэлігію стараюцца спіхнуць на перыферыю жыцця сучаснага грамадства, калі большасцю галасоў у парламентах прымаюць не згодныя з Божым правам законы і нават забараняюць хрысціянскія сімвалы».
 
Арцыбіскуп заклікаў жыхароў Канады памятаць пра першых хрысціянскіх мучаніках гэтай зямлі, дзякуючы за пасеянае імі зерне Евангелля, а таксама па прыкладзе Марыі адказваць Богу «так», за што Бог увядзе вернікаў у радасць вечнага шчасця, якой у Божым Валадарстве цешыцца Марыя.
 
(tk), (jls)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію