Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Антоні Дзям’янка прызначаны біскупам Пінскай дыяцэзіі
Іерархі
03.05.2012 13:03

3 мая 2012 г. у Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні Антонія Дзям’янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі і вызваленні яго ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.


Камунікат Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Сёння 3 мая 2012 г., у дзень святых апосталаў Філіпа і Якуба, Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю Антонія Дзям’янку біскупам Пінскай дыяцэзіі, пераводзячы яго гэтым самым з тытулярнай біскупскай кафедры Лесві (Lesvi) і вызваляючы ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

фБіяграфія

Антоні Дзям’янка нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе ў парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук, кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі.

28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства.

Да 26 красавіка 1985 г. не меў афіцыйнага дазволу ад дзяржаўных уладаў на святарскае служэнне і працаваў закрыстыянінам і арганістам.

У 1982–1984 г. быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў у Запаляр’і Мурманскай вобласці.

З 1984 г. па 1998 г. — пробашч парафіі ў Навагрудку.

З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям’і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, якую закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі.

4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г., якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.

З 1998 г. па 2004 г. з’яўляўся Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыіі ў Гродне.

Выбраны Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Рад па справах Літургіі, Сям’і і Дабрачыннай дзейнасці.

14 снежня 2004 г. папам Янам Паўлам II прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і вызвалены ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю Антонія Дзям’янку Апостальскім Адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

21 верасня 2007 г. — вызвалены ад выканання абавязкаў Апостальскага Адміністратара sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З’яўляецца Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Іерархі

27.04 13:59Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў санктуарый Маці Божай Ліхэньскай у Польшчы
16.04 09:17Віншаванні з Вялікаднем біскупа Аляксандра Кашкевіча
16.04 08:51Велікоднае віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
16.04 08:00Велікоднае віншаванне біскупа Антонія Дзям’янкі для духавенства і вернікаў Пінскай дыяцэзіі
16.04 04:02Віншаванне на Вялікдзень Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра
16.04 00:00Відэавіншаванні каталіцкіх біскупаў
15.04 00:00Пастырскае пасланне Мітрапаліта Кандрусевіча на Вялікдзень 2017
14.04 10:50Біскуп Антоні Дзям’янка: «Вялікі чацвер — добрая нагода, каб мы, святары, перапрасілі за нашы чалавечыя слабасці»
11.04 15:11Мітрапаліт Кандрусевіч: «этычныя» нормы для медыкаў і гендарная ідэалогія ў нашым заканадаўстве — небяспечныя сімптомы
11.04 10:35Біскуп Юзаф Станеўскі на Пальмовую нядзелю ўзначаліў Імшу ў Ваўкавыску