Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працэсія Божага Цела прайшла ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.05.2016 17:53

29 мая ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылося святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Удзел у святой Імшы і працэсіі Божага Цела прынялі парафіяльныя святары на чале з пробашчам кс. канонікам Уладзімірам Гуляем, духавенства ўсходняга абраду, вернікі парафіі і ўсяго горада. Асабліва ўпрыгожылі працэсію дзеці, якія ў гэтым годзе першы раз прынялі святую Камунію.

У гэты дзень на вуліцах Ліды была вялікая колькасць католікаў, што пажадалі ўшанаваць найбольшую таямніцу веры, якой з’яўляецца Эўхарыстыя. Яны публічна вызнавалі сваю веру ў прысутнасць Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, аддавалі Яму пашану і выказвалі падзяку за ўсе ласкі, а таксама перапрашалі за знявагі, учыненыя праз чалавечую слабасць і блюзнерства няверных.



Біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў прысутным за сведчанне веры ў адзінага Бога і за супольную малітву. Пробашч лідскай парафіі кс. Уладзімір Гуляй у сваю чаргу падзякаваў усім тым, хто прыняў удзел у арганізацыі працэсіі, гарадскім службам і дзяржаўным уладам за дапамогу ў яе правядзенні.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.