Вучыцца ў святых штодзённаму імкненню да дасканалага жыцця: супольнасць гродзенскай семінарыі наведвае Рым |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
16.04.2015 11:55 |
У гэты ж дзень яны ўдзельнічалі таксама ў святой Імшы ў капліцы Генеральнага дома Кангрэгацыi Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста (змёртвыхпаўстанкі) у Рыме. Месца было абрана невыпадкова. Кангрэгацыя была заснавана Цэлінай і Ядвігай Бажэнцкімі, маці і дачкой, у Рыме ў 1891 годзе. Да з’яўлення ў Касцёле новай законнай супольнасці былі доўгія гады духоўнай фармацыі заснавальніц, шэраг цяжкасцяў, якія яны пераадольвалі, змагаючыся са зменлівасцю лёсу, каб напрыканцы ХІХ стагоддзя здзейсніць Божую волю ў сведчанні пра Уваскрасенне. Цэліна Бажэнцкая (у дзявоцтве Хлюдзінская) нарадзілася ў 1833 годзе ў Антовілі каля Оршы ў Беларусі. З дзяцінства прагнула ўступіць у кляштар, аднак бацькі і спаведнік палічылі, што ёй трэба выйсці замуж. Яна паслухалася і ўзяла шлюб з Юзафам Бажэнцкім, які паходзіў з Гродзеншчыны. У шлюбе яна была шчаслівая: кахала мужа, з любоўю выхоўвала дзяцей. Сямейнае шчасце парушыла хвароба Юзафа, якога разбіў параліч. Прахварэўшы пяць гадоў, ён памёр. Пасля смерці мужа ў Цэліны ізноў з’явілася жаданне законнага жыцця.
Святую Імшу ў капліцы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які падзякаваў супольнасці сясцёр за запрашэнне і выраз вялікай павагі да Касцёла ў Беларусі. “Сёння мы ішлі з тымі, хто ўтварае супольнасць семінарыі ў Гродне, як два вучні паспешна ішлі ў Эмаўс, каб спаткаць Уваскрослага Пана”, - сказаў іерарх. |
Фотарэпартаж |