Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лідзе прэзентавалі калядную пастаноўку, прысвечаную Святой Сям’і
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.01.2015 12:43

«Сям’я, моцная ў Богу» — такім быў дэвіз сёлетняга прадстаўлення пра Божае Нараджэнне ў выкананні самых маленькіх дзяцей з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пад кіраўніцтвам сясцёр з супольнасці Дачок Беззаганнай Марыі. Акцёры два разы выступілі ў сваёй і суседняй лідскай парафіі Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў лідскім доме састарэлых.

Кожнае прадстаўленне пра Божае Нараджэнне з’яўляецца досведам супольнасці — сямейнай супольнасці, звязанай з перадачай традыцыі, але перад усім служэннем на Божую хвалу.

Трэба таксама зазначыць, што святочнае прадстаўленне гэта таксама сведчанне пабожнасці. Вельмі добра, што сярод нашага народа падтрымліваецца гэтая традыцыя, бо менавіта яна дапамагае ў пераказе веры, перадачы яе з пакалення ў пакаленне, у перажыванні ў сямейнай супольнасці.



Лідская парафія, якой многа гадоў апякуецца Святая Сям’я, прыкладае вельмі шмат намаганняў у фармацыі сем’яў. Таму і сёлетняе святочнае прадстаўленне было прысвечана сям’і, якая будзе моцная Богам тады, калі сваю будучыню будзе будаваць на Ім і хрысціянскіх каштоўнасцях.

Падчас пастаноўкі галоўныя ролі выканала сям’я Смольскіх са сваім нованароджаным сынам Андрэем, які іграў маленькага Езуса. Трэба адзначыць, што калядную праграму, якая была прадстаўлена вернікам не адзін раз, прыгатаваў таксама і парафіяльны хор «Barka» з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.

Ад шчырага сэрца дзякавалі вернікі выступоўцам за іх вялікі ўклад, які яны ўносяць у фармацыю сучасных сем’яў праз тэатральнае прадстаўленне.

с. Катажына Бучынска
фота Веранікі Дзяўгун

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.