Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Душпастырства моладзі OPEN у Гродне правяла прэзентацыю кракаўскіх Сусветных дзён моладзі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.11.2014 17:49

Прэзентацыя Сусветных дзён моладзі прайшла 30 кастрычніка для працуючай і студэнцкай моладзі душпастырства OPEN у Гродне. На сустрэчы моладзь даведалася больш пра розныя формы падрыхтоўкі да моладзевай сустрэчы ў Кракаве-2016.

У межах падрыхтоўкі да сустрэчы моладзі з Папам у Кракаве з 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі адбывалася перэгрынацыя крыжа і абраза Сусветных дзён моладзі.

«Маліцеся разам з намі і арганізатарамі сустрэчы ў Кракаве аб плёнах і духоўных дарах, шукайце аднадумцаў, каб разам запланаваць ужо сёння удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве, — заахвочвалі моладзь арганізатары. — Два гады, якія засталіся да сустрэчы, гэта няшмат і яны вельмі хутка пройдуць».


Сусветныя дні моладзі-2016 пройдуць 26-31 ліпеня 2016 года ў Кракаве.

(JL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.