Парафію ў Пялясе наведаў арцыбіскуп Гінтарас Грушас |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.09.2014 16:02 |
Парафія ў Пялясе незвычайная тым, што значная частка вернікаў у ёй — літоўцы, таму набажэнствы ў парафіі праходзяць па-літоўску. На ўрачыстасць прыехала шмат гасцей, у прыватнасці прадстаўнікі літоўскай дыяспары з Гродна, Ліды і Радуні, а таксама вернікі з Літвы. Адмыслова завіталі ў Пялясу прадстаўнікі мясцовай улады і дыпламатычнага корпуса. Cвятую Імшу ўзначалілі Мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. ![]() «Літоўская супольнасць вернікаў Каталіцкага Касцёла, якая пражывае ў Пялясе, надае гэтай парафіі вельмі спецыфічны каларыт. Традыцыі продкаў, родная мова і культура — гэта не толькі асабістае багацце чалавека, але і багацце Касцёла і ўсяго грамадства. Тут, у Пялясе, вельмі добра відаць, як вера ў Хрыста, хрысціянская любоў і прыналежнасць да Касцёла аб'ядноўваюць людзей розных культур і нацыянальнасцяў у адзіную сям’ю дзяцей Божых», — адзначыў на пачатку Імшы гродзенскі ардынарый. З гаміліяй да прысутных звярнуўся арцыбіскуп Грушас, заклікаўшы вернікаў захоўваць тыя традыцыі, якія яны вынеслі з бацькоўскага дома, а таксама любіць і шанаваць родную зямлю. Святкаванне ўрачыстасці заступніка парафіі Св. Ліна, які вельмі шануецца мясцовымі вернікамі, працягнуў Дзень літоўскай культуры. Вучнямі Пяляскай школы і розных літоўскіх супольнасцяў, якія жывуць у Беларусі, была падрыхтавана культурная праграма і святочны канцэрт. Даведка: святы Лін — другі па ліку пасля апостала Пятра Папа Рымскі. Кіраваў Касцёлам прыкладна з 64 (67) па 76 (78) гг. Памёр мучаніцкай смерцю. Дзяніс Паўловіч |
Фотарэпартаж |