Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльны фэст адзначылі ў Мсцібаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.06.2014 14:14

24 чэрвеня ў святыні парафіі Мсцібава (Ваўкавыскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць Св. Яна Хрысціцеля.

Эўхарыстыя сабрала шматлікіх вернікаў з парафіі, а таксама гасцей, святароў з іншых мясцовасцяў Гродненскай дыяцэзіі: кс. Мар’ян Хаменя (пробашч з парафіі ў Шыдловічах) кс. Пётр Вішнеўскі (пробашч з Гнезна), кс. Людвік Станішэўскі, кс. Андрэй Зайко з Рэплі, вікарый з парафіі Св. Вацлава ў Ваўвавыску кс.Генрык Яблоньскі і іншыя. Узначальваў святую Імшу ксёндз дэкан Антоні Філіпчык з Ваўкавыска.

Падчас гаміліі кс. Аляксандр Баклажэц, пробашч з парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, падкрэсліў важнасць прыкладу святых з двух бакоў: па-першае, яны з'яўляюцца «зоркамі, якія вядуць да Бога», па-другое, менавіта праз іх мы можам разабрацца ў сваіх сэрцах, выявіць недасканаласць, пачаць працаваць над імі. Зноў жа святар падкрэсліў значэнне даверу бацькоў святога Яна да Бога. Ксёндз Аляксандр заахвоціў вернікаў да штодзённай малітвы праз заступніцтва вялікага святога.

Ксёндз Юрый Канапелька, пробашч парафіі ў Мсцібаве, падзякаваў кожнаму прысутнаму за супольную малітву, а таксама тым, хто дапамог добра правесці ўрачыстасць.

Пасля святой Імшы адбылася святочная працэсія, якая паспрыяла яднанню вернікаў і шчырай супольнай малітве.

Яна Жадзейка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.