Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Для дзяцей з Навагрудка і Наваельні быў арганізаваны летні лагер
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.06.2014 16:44

З 9 па 16 чэрвеня дзеці з Навагрудка і Наваельні ўдзельнічалі ў летнім лагеры “Вакацыі з Богам” у моладзевым цэнтры ў г.п. Наваельня, якім апякуецца кс. Алег Жураўскі SDB. Галоўнымі арганізатарамі дзіцячага адпачынку былі с. Вікторыя Коршун CSFN і яе памочнік семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, дапамогу таксама прапанавала моладзь з Дзятлава, якая рыхтуецца да аніматарскага служэння.

Падчас канікул дзеці разважалі над малітвай “Ойча наш”, углядаючыся ў яе сэнс і моц, кожны дзень выконвалі заданні па тэме, рыхтавалі сцэнкі, прадстаўленні.

Акрамя разнастайных гульняў, паходаў на рэчку і ў лес для ўдзельнікаў лагера падрыхтавалі турыстычны выезд у Баранавічы, дзе дзеці мелі магчымасць праехацца на каньках у лядовым палацы, наведаць некаторыя касцёлы горада, правесці час на атракцыёнах і ў дзіцячым кафэ.

Падчас вячэрняга канцэрта 14 чэрвеня дзеці выяўлялі свае таленты: прагучалі рэлігійныя і свецкія песні, былі паказаны гумарыстычныя сцэнкі і пастаноўкі, група дзяўчат прадставіла танец.

У панядзелак прайшла развітальная сустрэча ўдзельнікаў лагера.

Паводле sdb.by

(AG)

 
Фота sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.