Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышла ў вечнасць Зоф'я Марушэўская, маці святара і сястры законнай
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.06.2014 11:44

Увечары 17 чэрвеня ва ўзросце 63 год адышла ў вечнасць Зоф'я Марушэўская, маці кс. Уладзіміра Марушэўскага TChr і с. Людмілы Марушэўскай MChR.

Кс. Уладзімір Марушэўскі належыць да Таварыства хрыстусоўцаў, на сённяшні дзень служыць у парафіі Хрыста Валадара у Старгардзе Шчэцінскім (Польшча), а сястра Людміла, місіянерка Хрыста Валадара для Палоніі, працуе ў парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Лідскі дэканат). Яны паходзяць з парафіі Св. Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат).

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў парафіяльным касцёле св. Мікалая ў Геранёнах 19 чэрвеня ў 13.00.

Давяраем Божай міласэрнасці спачылую маці святара і законнай сястры, просячы, каб Пан Бог прыняў яе душу ў грона сваіх збаўленых у небе.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.