Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2014 14:23
31 мая ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе ардынарый Гродзенскай  дыяцэзіі  біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас  Святой  Імшы ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі групе са 179 чалавек.
Кожныя два гады парафія падрыхтоўваецца да сакрамэнту праз удзел у катэхезах, прабыванні на малітвах і праз Эўхарыстыю.

На пачатку падчас прывітання ардынарыя кс. пробашч Юзаф Ганьчыц параўнаў сённяшнюю ўрачыстасць са святам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, адзначыўшы, што "мы перажываем урачыстыя адведзіны ў нашай парафіі нашым ардынарыем”.

Гамілію прамовіў кс. Раман Катлімоўскі, падчас якой нагадаў аб каштоўнасці выхавання ў сям’і. Святар заўважыў, што прыкладам і ўзорам у выхаванні стаў ад нядаўняга Святы Ян Павел ІІ, які з'яўляецца для нас прыкладам простасці і хрысціянскага жыцця. Таксама кс. Раман Катлімоўскі адзначыў, што “ўсё распачынаецца ў сям’і: там бярэ пачатак вера ў Бога, там распачынаецца святасць на кожны дзень свайго жыцця”.

Біскуп падзякаваў прысутным святарам, сёстрам, бацькам за працу ў выхаванні дзяцей і клопат пра іх духоўнае развіццё. Іерарх заахвоціў прысутных штодзённа сведчыць сваім жыццёвым прыкладам і вызнаваць, што Панам ёсць Хрыстус.

Напрыканцы Святой Імшы біскуп благаславіў усіх прысутных у касцёле, каб узрасталі ў ласцы Бога і людзей.
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.