Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пячатка Святога Духа, альбо ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
16.05.2014 12:44
15 мая ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і старэйшых.
Канфірмацыя — гэта сакрамэнт, у якім Святы Дух удзяляецца ахрышчанаму чалавеку як Дар. Праз служэнне біскупа Гродзенскага вернікі атрымалі сем дароў Святога Духа, якія павінны дапамагчы вызнаваць ім сваю веру.

Іерарх прыгадаў прысутным пра важнасць сакрамэнту, які сведчыць пра хрысціянскую сталасць і павінен паглыбіць распачатую падчас Хросту сувязь з Езусам і Касцёлам.

Біскуп нагадаў, што сакрамэнт канфірмацыі пакідае глыбокі след у душы. Гэты знак нябачны і не паддаецца разбурэнню і садзейнічае справе. Гэта пячатка Святога Духа, якая з’яўляецца знешняй прыкметай таго, што адбываецца ў нашай душы. Біскуп Аляксандр Кашкевіч заклікаў людзей, якія прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці, каб сведчылі кожны дзень і былі сведкамі Уваскрослага Езуса Хрыста. Ён падзякаваў бацькам за працу ў выхаванні дзяцей і прывядзенне іх да святых сакрамэнтаў.
JM
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.