Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі з Селіванаўцаў ушанавалі святога Войцеха
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.04.2014 12:38

28 красавіка вернікі парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах сабраліся ў святыні, каб ушанаваць свайго апекуна св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Святы Войцех ужо здаўна ў пашане ў гэтай парафіі, яго абраз знаходзіцца ў бакавым алтары.

Святы, жыццё якога было пазначана цярпеннем і неразуменнем многімі, для сучасных людзей можа быць прыкладам апостальства, да якога ва ўсе часы і эпохі заклікае Езус Хрыстус.

Таксама ў гэты дзень парафіяльная супольнасць дзякавала Богу за дар новага святога — Яна Паўла ІІ.

Урачыстую Імшу цэлебраваў кс. доктар Юрый Павайба. У гаміліі святар наблізіў вернікам постаць святога Войцеха, які быў вялікім місіянерам, біскупам Прагі і напрыканцы прыняў мучаніцкую смерць на прускай тэрыторыі.

Як трапна заўважыў святар, жыццё святога Войцеха было падобна да жыцця самога Езуса, бо ён таксама быў пераследаваны, незразуметы, але «вера ў Хрыста Уваскрослага дапамагла Войцеху не баяцца аддаць жыццё за Хрыста. Але, як дадаў кс. доктар Павайба, «мучаніцкая смерць св. Войцеха прывяла шмат людзей да веры».

Таксама святар заахвоціў вернікаў, асабліва прысутных дзяцей, якія ў нядзелю Божай Міласэрнасці прыступілі да Першай Камуніі, браць прыклад са святога Войцеха — «не паддавацца нягодам, але перамагаць зло дабром».

На заканчэнне ўрачыстасці адбылося ўшанаванне Найсвяцейшага Сакрамэнту, вернікі памаліліся Літаніяй да новага святога Яна Паўла ІІ і прынялі ўдзел у эўхарыстычнай працэсіі.

Кс. Юрый Марціновіч
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.