Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канферэнцыя да 250-годдзя нараджэння а. Станіслава Юндзіллы: прыклад хрысціянскіх адносінаў да прыроды
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.05.2011 16:39

6 мая 2011 г. распачалася рэспубліканская канферэнцыя з нагоды 250-годдзя нараджэння а. Станіслава Баніфацыя Юндзіллы SP — знакамітага педагога, батаніка, заолага і даследчыка. Канферэнцыя адкрылася святой Імшой у шчучынскім касцёле св. Тэрэзы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

«Айцец Станіслаў сваім прыкладам можа дапамагчы скаардынаваць дзеянні сучаснага чалавека адносна дароў прыроды — дароў Пана Бога, — адзначыў у гаміліі біскуп Дзям’янка, узгадваючы постаць славутага святара. — Праз штодзённую грунтоўную працу выхавацеля, навукоўцы, даследчыка ён вучыў умела выкарыстоўваць дары прыроды, а не наносіць ёй раны».

Поўны тэкст гаміліі тут>>>

Пасля літургіі была адкрыта памятная дошка на сцяне касцёла ў гонар а. Станіслава Юндзіллы. Канферэнцыя працягвалася ў сценах гімназіі Шчучына, дзе свае рэфераты прадставілі вучоныя Мінска, Гродна і Любліна (Польшча).

Айцец Станіслаў Юндзілла нарадзіўся на Лідчыне. Працаваў выкладчыкам у школе айцоў піяраў у Шчучыне, дзе пры касцёле заснаваў батанічны сад. Сотні відаў расліннасці для сада законнік сабраў у навакольных лясах, палях, балотах, паплавах і рэках. Быў таксама прафесарам Віленскага ўніверсітэта.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.