Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінск: семінар на тэму перакладу Бібліі на беларускую мову
Анонсы
22.10.2010 12:43
Нягледзячы на тое, што беларуская Біблія была адной з самых ранніх перакладных Бібліяў у Еўропе пачатку XVI ст., на сённяшні дзень не існуе Бібліі па-беларуску, перакладзенай з арыгінальных моваў (габрэйскай, арамейскай, грэцкай). Пытанню стварэння Бібліі на беларускай мове, якое застаецца актуальным і вострым, будзе прысвечаны семінар і круглы стол у Мінску 23–24 кастрычніка 2010 г.

У абмеркаванні праблемаў, звязаных з перакладам Святога Пісання на беларускую мову, прымуць удзел а. Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, Цэнтр біблійных студый і багаслоўя і Цэнтр «Экумена» (БГКЦ), Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ, Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, Праваслаўнае брацтва Канстанціна Астрожскага, душпастырства мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, Біблейскае таварыства Рэспублікі Беларусь, філолагі-беларусаведы.

Праграма семінара і круглага стала:


23 кастрычніка, субота
  • Адкрытыя пасяджэнні з прачытаннем і абмеркаваннем дакладаў удзельнікаў семінара.
  • 10.00–13.00 — даклады
  • Перапынак.
  • 15.15–18.15 — даклады
  • 18.30 — урачыстая Вячэрня, якую адслужыць а. Аляксандр Надсан.

24 кастрычніка, нядзеля

15.00–17.00 — круглы стол для ўдзельнікаў семінара.

Семінар адбудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.