Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Caritas» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі
Дабрачыннасць
11.01.2016 12:54

У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.

На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».

10 студзеня валанцёры з дзецьмі пабывалі ў гасцях у дзяцей з сацыяльнага прытулку пры аддзеле адукацыі Камянецкага раёна в. Турна Вялікая. Яны спявалі калядкі, чыталі вершы, дзяліліся планамі, віншаваннямі і раздавалі падарункі.

Дырэктар «Caritas» Пінскай дыяцэзіі ксёндз Павел Халяўкін распавёў гісторыю свята Божага нараджэння, патлумачыў дзецям, як дабром перамагчы зло і быць міласэрнымі, як вучыць хрысціянская навука.

У гэтыя дні «Caritas» Пінскай дыяцэзіі імкнецца прынесці радасць і добры настрой усім абяздоленым, каб іх не пакідала пачуццё клопату і ўвагі бліжніх.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў