Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Складаны лёс у трагічны час. 60 год з дня смерці арцыбіскупа Віленскага Рамуальда Ялбжыкоўскага
Каляндар
18.06.2015 18:10

Рамуальд Ялбжыкоўскі нарадзіўся каля горада Ломжа ў Польшчы 7 лютага 1876 года, у 25-гадовым узросце прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Пецярбургу, бо асноўная частка Польшчы ў той час належала Расійскай імперыі.


У 1918 годзе быў прызначаны біскупам Сейнскай дыяцэзіі, а 8 верасня 1926 года стаў біскупам Віленскай архідыяцэзіі. У той час у гэтую архідыяцэзію ўваходзілі ўсе землі Беларусі, якія апынуліся пасля савецка-польскага Рыжскага міру ў складзе Польшчы.

Беларусь, падзеленая паміж Варшавай і Масквой. 1921-1939 гг.

Па палітычных прычынах арцыбіскуп патрапіў пад савецкі арышт у 1939 годзе і пад нямецкі ў 1942.

У 1945 годзе іерарх зноў быў арыштаваны камуністамі і быў вымушаны з'ехаць на Беласточчыну, якая была адлучана ад Беларусі і перададзена Сталіным у склад камуністычнай Польскай Народнай Рэспублікі.

19 чэрвеня 1955 года арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі памёр, пакінуўшы па сабе вельмі неадназначную памяць у Беларусі, Літве і Польшчы.

Аляксандр Гелагаеў, Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.