Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца ў Лідзе
31.07.2016 18:31 | адбылося

9-10 жніўня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвіз — «Служба міністранта — адказ на Божую любоў».

 
Парафія ў Ракаве запрашае на фэст св. Дамініка
04.08.2016 11:26 | адбылося

7-8 жніўня ў Ракаве (Валожынскі р-н) пройдзе традыцыйнае святкаванне парафіяльнай ўрачыстасці св. Дамініка — апекуна парафіі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 
Дадатковы тэрмін уступнага экзамена ў семінарыю ў Пінску — 8 жніўня
03.08.2016 12:08 | адбылося

Уступны экзамен у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску сёлета можна здаць у два тэрміны на выбар: 21 ліпеня або 8 жніўня.

 
Адбудзецца XV пешая пілігрымка Гродна-Рось: дакрануцца да Божай міласэрнасці
21.07.2016 12:54 | адбылося

З 5 па 8 жніўня пройдзе XV пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Дакраніся да Божай міласэрнасці».

 
Адкрыты набор кандыдатаў на новы навучальны год у Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Пінску
01.06.2016 12:14 | адбылося

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

 
ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы
28.05.2016 22:00 | адбылося

9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

 
Індывідуальныя ігнацыянскія рэкалекцыi адбудуцца ў Баранавічах
02.08.2016 14:58 | адбылося

З 8 па 16 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавiчах адбудуцца васьмідзённыя індывідуальныя ігнацыянскія рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).

 
8 жніўня пачынаецца «Музычная майстэрня» ў Івянцы
03.08.2016 22:38 | адбылося

З 8 па 14 жніўня «Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае загартавацца ў сваіх музычных талентах: спеве, ігры на музычных інструментах, дырыжыраванні.

 
У семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі для юнакоў
01.08.2016 13:02 | адбылося

З 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».

 
Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Тракелях
30.07.2016 22:02 | адбылося

12-14 жніўня ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях пройдзе штогадовы трохдзённы цыкл канферэнцый, якія арганізуе каталіцкая супольнасць «Мужчыны святога Юзафа». Тэмай сёлетняга цыклу канферэнцый будуць словы з Евангелля паводле Лукі (7, 14): «Хлопча, кажу табе, устань!»

 
«Каталіцкі пілігрым» запрашае ў Аглону
22.07.2016 15:19 | адбылося

З 14 па 16 жніўня адбудзецца пілігрымка ў Аглону (Латвiя) з удзелам ва ўрачыстасцi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Арганізоўвае пілігрымку група для падарожнікаў «Каталіцкі пілігрым».

 
У Нарачы адзначаць 115-годдзе пабудовы касцёла св. Андрэя, апостала
16.07.2016 23:46 | адбылося

У гэтым годзе прыпадае 115-я гадавіна з дня пабудовы касцёла св. Андрэя, апостала, у Нарачы. Святкаванне адбудзецца 13 жніўня.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае атрымаць адпуст у магілёўскай катэдры
14.08.2016 12:23 | адбылося

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у магілёўскім катэдральным касцёле можна атрымаць поўны адпуст. Католікі Магілёўшчыны і ўсе жадаючыя запрашаюцца ў магілёўскую катэдру на адпустовую святую Імшу ў 18.30.

 
11-14 жніўня ў Пінску пройдуць рэкалекцыі факаляраў «Mariapoli»
12.08.2016 10:46 | адбылося

Рух «Focolare» у Беларусі шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі «Mariapoli 2016», прысвечаныя тэме «Адзінства як дар, пакліканне і мэта». Рэкалекцыі адбудуцца 11-14 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску (вул. Леніна, 16).

 
Салезіяне запрашаюць хлопцаў на разважанне над пакліканнем
06.08.2016 22:07 | адбылося

Хлопцы ад 13 гадоў, якія хочуць паразважаць над тым, да чаго іх кліча Бог, асабліва над салезіянскім пакліканнем, запрашаюцца прыняць удзел у лагеры аб пакліканнях пад назвай «РroVocatio». Акцыя адбудзецца з 16 па 25 жніўня ў в. Вайнідзеняты (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н).

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 50 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.