Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дадатковы тэрмін уступнага экзамена ў семінарыю ў Пінску — 8 жніўня
Анонсы
03.08.2016 12:08

Уступны экзамен у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску сёлета можна здаць у два тэрміны на выбар: 21 ліпеня або 8 жніўня.

Маладыя людзі, якія адчуваюць пакліканне да святарскага служэння, яшчэ маюць магчымасць у гэтым годзе паступіць у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. Дадатковы тэрмін уступнага экзамена прызначаны на 8 жніўня. Да гэтага дня духоўная семінарыя прымае дакументы на паступленне.

Кіраўніцтва семінарыі заклікае вернікаў да малітвы ў інтэнцыі пакліканняў да святарскага служэння. А маладых людзей, якія разважаюць над сваім пакліканнем, семінарыя гасцінна запрашае на супольныя і індывідуальныя дні духоўных практыкаванняў і малітвы.

Кантакты семінарыі:

80165 654 14 54
8025 604 41 86
8029 727 31 98
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
старонка семінарыі ў інтэрнэце: seminaryja.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.