Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
11-14 жніўня ў Пінску пройдуць рэкалекцыі факаляраў «Mariapoli»
Анонсы
12.08.2016 10:46

Рух «Focolare» у Беларусі шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі «Mariapoli 2016», прысвечаныя тэме «Адзінства як дар, пакліканне і мэта». Рэкалекцыі адбудуцца 11-14 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску (вул. Леніна, 16).

Падчас рэкалекцый будзе нададзена шмат увагі будаванню ўзаемаадносін у сям'і. Пытанні можна дасылаць на адрас>>>

«Mariapolі» — найбольш характэрныя для руху «Focolare» сустрэчы: маладыя і сталыя людзі рознага паходжання збіраюцца разам на некалькі дзён, каб прыняць удзел у эксперыменце жыцця ў братэрстве, у святле ўніверсальных каштоўнасцяў Евангелля. Гэты незвычайны эксперымент ажыццяўляецца ў многіх краінах свету і мае ў сваёй аснове «залатое правіла», якое сцвярджае: «стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе». Час рэкалекцый — гэта некалькі дзён, калі можна паспрабаваць жыць згодна з «залатым правілам» у штодзённым жыцці, калі ў аснову любых адносін пакладзена жаданне слухаць, бескарыснасць і ўзаемны дар.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў рэкалекцыях можна па спасылцы>>>

Даведкi па тэлефоне: +375 25 708 40 48 Анжалiка

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.