Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Святыя і благаслаўлёныя
Аўторак, 17 лютага 2009
Аўгустын
17.02.2009 15:58
Аўгустын нарадзіўся 13 лістапада 354 г. у Тагасце ў Нумідыі (сучасны Алжыр). Яго бацька быў паганінам, а маці, святая Моніка, хрысціянкай, якая выхоўвала траіх сваіх дзяцей у веры. Аднак падчас вучобы ў Карфагене Аўгустын адышоў ад Хрыста: ён паддаўся ўплыву маніхейскай секты і жыў у пазашлюбным саюзе з жанчынаю, ад якой у яго нарадзіўся сын Адэадат. Маці Моніка вельмі перажывала за Аўгустына, нястомна спадарожнічала яму паўсюль, куды б ён ні пераязджаў, сваімі словамі і малітвамі ўвесь час спрабуючы навярнуць сына.
Барталамей
17.02.2009 15:56
Барталамей (што па-габрэйску азначае сын Таламея ці сын аратая), хутчэй за ўсё, меў імя Натанаэль.
Рох
17.02.2009 15:52
У перакладзе з французскай мовы імя Рох азначае скала. Паводле падання, Рох паходзіў з Манпелье, што на Поўдні Францыі. Ён нарадзіўся каля 1295 г. Пасля смерці бацькоў раздаў усю сваю маёмасць і без усялякіх матэрыяльных сродкаў вандраваў па свеце. Ён меў цудоўны дар аздараўляць хворых на чуму, робячы над імі знак крыжа.Такім чынам ён выратаваў шмат жыхароў Рыма падчас эпідэміі, што лютавала там у 1317 г. Вяртаючыся адтуль, Рох сам захварэў на чуму. У П’ячэнцы ён, пакінуты ўсімі, ужо не спадзяваўся падняцца і чакаў смерці. Аднак тады Роху з’явіўся Анёл, які яго падбадзёрыў, а нейкі сабака штодня прыносіў яму хлеб, пакуль Рох цалкам не ачуняў.
Максімільян Марыя Кольбэ
17.02.2009 15:49
Нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы і на хросце атрымаў імя Раймунд. У 1907 г. разам з братам Францішкам распачаў вучобу ў ніжэйшай францішканскай семінарыі ў Львове. Працягваў вучобу ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень. У 1918 г. прыняў святарскае пасвячэнне і праз год вярнуўся ў Польшчу. З 1920 да 1925 г. айцец Максімільян жыў і працаваў у Гродне. З 1922 г. пачаў выдаваць у Кракаве часопіс «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Беззаганнай»). Па яго ініцыятыве пад Варшавай быў пабудаваны кляштар, які атрымаў назву Непакалянава ў гонар Беззаганнай Панны.
Лаўрэнцій
17.02.2009 15:46
Паводле падання, Лаўрэнцій паходзіў з Іспаніі. Ён быў дыяканам і служыў пры св. Папе Сіксце ІІ, з якім яго звязвалі блізкія сяброўскія адносіны. 6 жніўня 258 г. падчас пераследу цэзара Валяр’яна Папу і чацвярых яго дыяканаў, у тым ліку і Лаўрэнція, арыштавалі падчас набажэнства ў рымскіх катакомбах Калікста. Папу ў той жа дзень адсеклі галаву (успамін св. Сікста ІІ, папы і мучаніка, адзначаецца 7 жніўня), а праз чатыры дні мучаніцкую смерць прыняў таксама і Лаўрэнцій: ён быў зажыва засмажаны.
Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа (Эдыта Штайн)
17.02.2009 15:43
Эдыта Штайн нарадзілася 12 кастрычніка 1891 г. у жыдоўскай сям’і ў Вроцлаве. Яе бацька памёр, калі Эдыце было толькі два гады. Маці выхоўвала дзевяцерых дзяцей у жыдоўскай традыцыі, але ў 14 гадоў Эдыта лічыла сябе атэісткай. Атрымаўшы атэстат сталасці, яна паступіла ва універсітэт і пачала вывучаць філасофію. Пасля абароны дысертацыі Эдыта працавала ў Фрыбургу асістэнткай вядомага фенаменолага Эдмунда Гусерля.
Ян Марыя Віянэй
17.02.2009 15:37
Нарадзіўся 8 мая 1786 г. у сям’і бедных французскіх сялянаў. Яго маладосць праходзіла ў гады французскай рэвалюцыі, калі Касцёл у Францыі пакутаваў ад жорсткага пераследу, але Ян патаемна наведваў заняткі па рэлігіі і прыняў першую святую Камунію. Спачатку яго жаданне стаць святаром не магло здзейсніцца з-за малых поспехаў у вучобе. З вялікімі цяжкасцямі Яну Віянэю ўдалося атрымаць святарскае пасвячэнне, і ён быў прызначаны пробашчам у Арс непадалёк ад Ліёна.
Ігнацый Лаёла
17.02.2009 15:31
Ігнацый (Ініго дэ Рэкальдэ дэ Лаёла) нарадзіўся ў 1491 г. у радавым замку Лаёлаў у іспанскай краіне Баскаў і быў самым малодшым з трынаццаці братоў і сясцёр. У маладосці ён быў афіцэрам у войску аднаго з іспанскіх магнатаў і вёў разгульнае жыццё. У 1521 г. падчас аблогі Памплоны французскімі войскамі Ігнацый быў цяжка паранены. Падчас доўгага лячэння яму ў рукі трапіла кніга Людольфа Саксонскага «Жыццё Хрыста», якая глыбока ўразіла Ігнацыя і дапамагла зразумець усю нікчэмнасць яго існавання. Пасля выздараўлення ён пэўны час жыў у пакаянні як пустэльнік і тады напісаў свае славутыя «Духоўныя практыкаванні».
Марта
17.02.2009 15:26
Марта была сястрою Марыі і Лазара з Бэтаніі. Езус часта бываў у іх доме. Аднойчы, калі Езус гасціў у іх, Марта як добрая гаспадыня вельмі клапацілася, каб прыгатаваць пачастунак, а яе сястра Марыя проста сядзела каля ног Збаўцы і ўважліва слухала Яго. Гэта раззлавала Марту, але Езус сказаў, што менавіта Марыя выбрала ў гэтым выпадку «найлепшую частку».
Яўхім і Ганна
17.02.2009 15:19
Святая Ганна, маці Дзевы Марыі, паходзіла з бэтлеемскай святарскай сям’і. Яўрэйскае імя «Ганна» азначае «ласка», «міласэрнасць». Святы Яўхім, бацька Багародзіцы, верагодна, быў родам з Галілеі і паходзіў з багатай і шляхетнай сям’і. Само яго імя несла прароцкі сэнс, бо азначала «падрыхтоўка для Пана». Памёр святы Яўхім, калі Марыя была яшчэ дзіцем. Разам са св. Ганнай ён з’яўляецца заступнікам сужэнскіх пар.
Якуб (Большы)
17.02.2009 13:11
Якуб Большы, або Старэйшы, быў сынам рыбака Завядзея і Саламеі, братам святога Яна Багаслова. Разам са сваім братам Янам і святым Пятром ён быў адным з улюбёных вучняў Езуса. Якуб і яго брат за свой парывісты тэмперамент былі празваныя Езусам Баанергес — Сынамі грому. Якуб стаў сведкам уваскрашэння дачкі Яіра і перамянення Пана, а таксама быў з Хрыстом у Гэтсыманіі. Пасля ўваскрасення Збаўцы Якуб мужна абвяшчаў Евангелле, і ў 43 ці 44 г. па загадзе Ірада Агрыпы быў забіты ў Ерузалеме праз адсячэнне галавы.
Шарбэль Маклуф
17.02.2009 13:08
Нарадзіўся ў Ліване 8 мая 1828 г. у сялянскай сям’і. Уступіўшы ў кляштар, стаў святаром і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў вёў вельмі суровае аскетычнае жыццё пустэльніка. Браты вельмі паважалі яго як прыклад дасканалага манаха. Ужо пры жыцці Шарбэля Маклуфа лічылі святым. Ён памёр 24 снежня 1898 г. у кляштары, дзе пражыў усё жыццё. На месцы яго пахавання адбылося вельмі шмат цудаў, і туды пачалі прыходзіць шматлікія пілігрымы з усяго свету. Праз заступніцтва святога Шарбэля Маклуфа многія людзі атрымалі аздараўленне , аднак нельга цалкам давяраць таму, што пра яго пісалі ў апошні час некаторыя сродкі масавай інфармацыі, стварыўшы нездаровы ажыятаж вакол імя і выяваў святога.
Брыгіта
17.02.2009 13:00
Брыгіта нарадзілася ў 1303 г. непадалёк ад Упсалы (Швецыя). Ужо ў дзіцячым узросце ў бачаннях сузірала ўкрыжаванага Хрыста. У 13 гадоў яна выйшла замуж, і ў гэтым сужэнстве ў яе нарадзілася 8 дзяцей, сярод якіх святая Кацярына Шведская. Пасля пілігрымкі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла муж Брыгіты ўступіў у кляштар, а пасля яго смерці і сама яна пажадала цалкам прысвяціць сябе Богу.
Марыя Магдалена
17.02.2009 12:35
З IV ст. Марыя Магдалена атаясамліваецца з Марыяй з Бэтаніі. Святы Марк у Евангеллі гаворыць, што Марыя Магдалена паходзіла з мястэчка Магдалы, размешчанага на беразе Генісарэцкага возера. Яна была аздароўленая Езусам ад апантанасці (гл. Мк 16, 9) і стала Яго спадарожніцай. Усе чатыры евангелісты сведчаць пра тое, што яна прысутнічала пры смерці Хрыста і падчас Яго пахавання.
Бэнэдыкт
17.02.2009 12:00
Святы Бэнэдыкт — айцец манаства на хрысціянскім Захадзе — нарадзіўся каля 480 г. у Нурсіі (паўднёвая Італія) і паходзіў з багатай сям’і. Пакінуўшы вучобу ў Рыме, стаў жыць пустэльнікам. Праз пэўны час вакол яго сабралося шмат іншых манахаў, і каля 529 г. ён разам з паплечнікамі заснаваў на поўдні ад Рыма славуты кляштар Монтэ Касіно. Асноўным правілам манаскага жыцця ў ім былі словы «Ora et labora» («Маліся і працуй»), якія сталі дэвізам ордэна бэнэдыктынцаў. У Монтэ Касіно Бэнэдыкт напісаў статут — Ordo Sancti Benedicti, — які стаў асноваю для большасці манаскіх супольнасцяў Захаду.
Пятніца, 13 лютага 2009
Тамаш
13.02.2009 15:47
Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Геранім
13.02.2009 13:50
Нарадзіўся каля 347 г. у Стрыдоне (Далмацыя). Вучыўся ў Рыме і там прыняў хрост, а пазней далучыўся да кола сяброў, якія вялі аскетычнае жыццё. Некалькі разоў здзяйсняў паломніцтвы на Усход і пэўны час жыў у поўным адасабленні ў адной манаскай супольнасці ў Сірыі. Маючы каля трыццаці гадоў, Геранім прыняў у Антыёхіі святарскае пасвячэнне і накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе пазнаёміўся са св. Грыгорыем Назіянзскім і перакладаў тэксты касцёльных пісьменнікаў першых стагоддзяў. Пазней ён вярнуўся ў Рым і пэўны час быў сакратаром Папы Дамаса І.
Піо з П’етрэльчыны
13.02.2009 13:45
Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.
Мацвей
13.02.2009 13:43
У Евангеллі сам Мацвей так апісвае сваё пакліканне: «Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім». Гэтае Евангелле з’явілася каля 41 – 42 гг. і, паводле старажытных сведчанняў і заключэння Біблейскай камісіі, было напісана на габрэйскай мове.
Станіслаў Костка
13.02.2009 13:27
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1550 г. у Расткове (Польшча). У чатырнаццацігадовым узросце разам з братам пераехаў у Вену, каб вучыцца там у імператарскай гімназіі, якой займаліся езуіты. Там ён вырашыў сам уступіць у Таварыства Езуса, але бацькі не далі на гэта згоды, паколькі лічылі, што іх сын павінен зрабіць бліскучую свецкую кар’еру.
Старонка 25 з 31
У пачатак
Назад
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця