Праца каталіцкіх місіянераў на тэрыторыі сённяшняга В’етнама распачалася ў XVI стагоддзі. У пазнейшыя стагоддзі шматразова арганізоўваліся жудасныя пераследы, падчас якіх прынялі смерць за веру місіянеры з Еўропы і шматлікія в’етнамцы.
19 чэрвеня 1988 года Папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 в’етнамскіх мучанікаў, сярод якіх было 8 біскупаў, 37 в’етнамскіх святароў і 59 свецкіх в’етнамцаў.